Знойдзеная памяць

Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі (1.01.2014)

«І пайшлі пастухі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. Усе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што пачулі і ўбачылі, як было сказана ім. Кaлі мiнулa вoсем дзён, кaб aбрэзaць Дзiця, дaлі Яму iмя Езус, якoе былo нaзвaнa aнёлaм перад Яго зaчaццем ва ўлонні» (Лк 2, 16–21).

Знойдзеная памяць

Памятайце, што здарылася ў раі, як мы хадзілі, трымаючы Айца за руку, як размаўлялі з Ім, як углядаліся ў Ягоны твар, а Ён глядзеў нам у вочы? Памятацеце, як мы прытуляліся да Яго, шукаючы бацькоўскага цяпла? Памятацеце, як упэўненыя ў сабе мы бегалі па раі без сораму, без страху, поўныя любові і супакою? Памятаеце словы, якія Айцец штодня казаў нам: «Ты добры і прыгожы. Ты — мой скарб, маё найлепшае, найцудоўнейшае стварэнне». Калі ты — дачка, то напэўна памятаеш словы: «Найпрыгажэйшай дачкі ніколі не меў. Углядаючыся ў твае вочы, я бачу зоркі, глыбіні акіяну, бачу цэлы свет, але гэта таму, што Я бачу свой адбітак у табе. Ты падобная да Мяне. Ты — мая любая дачка». Калі ты — сын, то напэўна памятаеш словы: «Сыне мой, я ганаруся табою, ты — пахвала Мне. Мець такога сына — гонар для Айца. Ты падобны да мяне». 

Ты скажаш мне, што ніколі не бегаў па раі, ніколі не чуў голасу, словаў Айца. Ты скажаш, што ніколі не трымаў Яго за руку і ніколі не глядзеў Яму ў твар. Гэта няпраўда. Ты проста забыўся пра гэта. А можа інакш: першародны грэх скраў тваю памяць, скраў у цябе найцудоўнейшыя з магчымых успамінаў — успаміны з роднага дому, з дому Айца.

Не перажывай. Айцец прыдумаў спосаю нагадаць нам даўно забытыя словы. Мірыям — пятнаццацігадовая дзяўчына, якой Айцец прашаптаў: «Я хачу, каб Ты прыняла дар Духа Святога, хачу, каб Мой Сын, Маё Слова прыняло Тваё цела. Ты такая прыгожая, што можаш стаць Маці Бога». Яна зрабіла гэта, прыняла дар Духа Святога. Яна стала Маці Божай. Айцец нанова пачаў размаўляць з намі, і мы ізноў можам углядацца ў Ягоныя вочы і твар, слухаць Ягоны голас у Езусе: «Хто бачыць Мяне, бачыць таго, хто паслаў Мяне» (Ян 12, 45).

Паглядзіце на сябе яшчэ раз. Паглядзіце ўважліва. Вы прыгожыя, вы добрыя, вы — сыны і дочкі Айца.

Айцец Тамаш Міка OP

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней