Свята Хросту Пана , год А
«Тады Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Ян стрымліваў Яго, кажучы: “Гэта мне трэба прымаць хрост ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?” Але Езус сказаў яму ў адказ: “Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва”. Тады Ян дазволіў Яму. Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады. І вось раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. 17І вось голас з нябёсаў прамовіў: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў”» (Мц 3, 13–17).
Вызнанне любові
У падзеі хросту Езуса найважнейшымі для нас з’яўляюцца словы Айца, якія чуюцца з неба: «Гэта Сын мой умілаваны, якога Я ўпадабаў». Справа не толькі ў аб’яўленні Езуса, нашага правадыра, якому мы павінны быць паслухмяныя. Перадусім, справа ў вызнанні любові. Любові спрадвечнага Айца да спрадвечнага Сына, які стаў чалавекам. Айцец усёю сваёю боскасцю любіць у Сыне чалавека!
І для нас гэта не проста нейкая тэарэтычная праўда, тэалагічны парадокс, які не мае вялікага значэння ў жыцці. Гэтае вызнанне любові скіраванае да мяне. Падзея Хросту Езуса адкрытая для кожнага чалавека. Праз хрост я злучаюся з Езусам і ў Хрысце Айцец называе мяне сваім улюбёным сынам, сваёю ўлюбёнаю дачкою. Ён робіць гэта вельмі канкрэтна і асабіста. Усё, што адбываецца з Езусам, адбываецца для мяне. Бог стаўся чалавекам, каб Айцец кожнаму чалавеку паасобку мог выказаць сваю бясконцую любоў. Гэтае вызнанне любові — не прыгожая гісторыя, прызначаная мяне ўзрушыць — гэта падзея, у якой я павінны ўдзельнічаць.
Айцец Крыштаф Коц’ян OP
(12.01.2013)