2 лютага - Ахвяраванне Пана

У кожнай парафіі ёсць людзі, якія нават у буднія дні ахвотна ідуць у касцёл, каб памаліцца там і ўдзельнічаць у святой Імшы. Гэтыя пабожныя жанчыны і мужчыны слушна лічаць, што малітва ў касцёле — найлепшы пачатак альбо заканчэнне дня.


Падобны звычай быў таксама і ў Ерузалеме. Калі Марыя прынесла Езуса ў святыню, каб ахвяраваць Яго Пану Богу, там ужо быў старац Сімяон, які ўсё сваё доўгае жыццё чакаў прышэсця Збавіцеля.

За пабожнасць і цярплівасць Сімяон быў узнагароджаны. Яму было дадзена шчасце ўзяць на рукі маленькага Езуса. Тады ён і прамовіў прарочыя словы, што Пан Езус — як святло, якое асвеціць усе народы. Сказаў таксама, што не ўсе пры¬муць гэтае святло; будуць такія, што стануць пагарджаць ім. З тае прычыны шмат давядзецца выцерпець Марыі...

На памятку гэтага здарэння ў свята Ахвяравання Пана хрысціяне асвячаюць свечкі — грамніцы. Запаленая грамнічная свечка нагадвае нам Езуса, за якім мы ідзем як вандроўнікі, што ўначы, каб не заблудзіць, заўсёды ідуць туды, дзе ёсць святло.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней