Рэцэпты на Вялікі пост
Вялікі пост — гэта перыяд, калі многія з нас прымаюць пастанову не ўжываць мясныя стравы. Калі вы не ведаеце, што прыгатаваць замест іх, то звярніце больш увагі на рыбу, збожжавыя і малочныя прадукты, гародніну і садавіну. У гэтай рубрыцы мы будзем прапаноўваць нашым наведвальнікам карысныя і лёгкія для прыгатавання посныя стравы. А вось і першы рэцэпт.
Смажаныя яйкі на сняданак
Вучоныя розных краінаў прызналі, што самы карысны сняданак — яечня. На працягу дня такі сняданак спрыяе інтэлектуальнай і фізічнай актыўнасці, таму што ў яйках змешчаны пратэіны, вітаміны В і D, амінакіслоты і антыаксіданты. А яшчэ вучоныя сцвярджаюць, што яечня не спрыяе павелічэнню масы цела і зніжае патрэбу арганізма ў высокаэнергетычных прадуктах на працягу дня. Пры гэтым яечня — найбольш просты варыянт сняданку. А падчас посту яе неабавязкова смажыць з каўбасой — можна проста дадаць гародніну (зялёны гарошак, салодкую папрыку, памідоры).
Смачна есці!