Рэцэпты на Вялікі пост
Яшчэ адзін рэцэпт, які вельмі проста ажыццявіць. Вам спатрэбіцца бульба. Калі ў вас ёсць добры гатунак (альбо бульба з вашага агарода), то яе можна адварыць у лупінах. Уявіце сабе: вы абіраеце яшчэ гарачую бульбінку, трошкі пасыпаеце соллю і заліваеце соусам... М-м-м-м, не жыццё, а казка.
Бульбу ў лупінах мы ўсе варыць умеем, а вось рэцэпт для ёгуртавага соўса.
Вам спатрэбіцца:
- кубак натуральнага ёгурту (не салодкага);
- некалькі сталовых лыжак смятаны 18%;
- соль, перац, чырвоная папрыка (на смак);
- 2 сталовыя лыжкі свежага (альбо замарожанага) кропу;
- 2 сталовыя лыжкі свежай (альбо замарожанай) пятрушкі;
- 2 зубкі часнаку;
- жменька зялёнай цыбулі;
Змяшайце ёгурт са смятанай, запраўце соллю, перцам і папрыкай. Зеляніну здрабніце, раздушыце часнок і дадайце ў соўс. Старанна перамяшайце і ... гатова! Падаваць з гарачай бульбай.
А калі вам не хапае часу зрабіць соўс, то можна з’есці бульбу проста з кефірам альбо з селядцом. Таксама смачна!