Рэцэпты на Вялікі пост
У кулінарыі квяцістая капуста цэніцца за яе смак і дыетычныя якасці. У ежу ўжываюць адварныя суквецці, іх можна тушыць ці смажыць з мясам, гароднінай, бульбай, дадаваць у розныя салаты, гатаваць самастойныя стравы, а таксама яе можна саліць, марынаваць, як асобна, так і з іншай гароднінай. Маладыя далікатныя суквецці выкарыстоўваюцца для прыгатавання дыетычных булёнаў і супоў.
Вам спатрэбіцца:
- 700 г квяцістай капусты
- 2 яйкі
- 100 г паніровачных сухароў
- 2 ст.л. сушанай зеляніны (кроп, пятрушка, базілік і інш.)
- алей
- соль
- перац
Капусту падзяліць на буйныя суквецці. Пакласці ў падсолены кіпень, варыць каля 10 хвілінаў. Пасля капусту астудзіць і разабраць на дробныя суквецці.
Яйкі ўзбіць з соллю і перцам. Паніровачныя сухары перамяшаць з зелянінаю. Суквецці абмакнуць у яйкі. Абваляць в сухарах. Пасмажыць капусту на алеі да залацістага колеру.
Смачна есці!