Рыба, тушаная з цыбуляю і смятанаю
24.03.2014|2014 сакавік
Рэцэпты на Вялікі пост
- 500 г філе рыбы (судак, мінтай, цілапія, гарбуша або інш.)
- 250 г цыбулі
- 300-400 г смятаны (або вяршкоў, маянэза)
- соль
- перац
- алей
Цыбулю нарэзаць паўколцамі. Рыбу нарэзаць невялікімі кавалкамі. Пасмажыць цыбулю на алеі (пажадана ў высокай патэльні). Дадаць туды рыбу, смажыць па 2-3 хвіліны з кожнага боку. Дадаць смятану, пасаліць, паперчыць, тушыць 15-20 хвілінаў. Пры падачы пасыпаць зелянінаю.
Смачна есці!
Цэтлікі: Вялікі пост, Рэцэпты на Вялікі пост