Пенэ з балгарскім перцам і брокалі

Рэцэпты на Вялікі пост

Спалохаліся дзіўнага і невядомага слова «пенэ»? Не хвалюйцеся, патлумачым. Пенэ — макаронныя вырабы ў выглядзе пёркаў, са скошанымі краямі. Змест іх можна выкарыстоўваць іншыя макаронныя вырабы, а замест брокалі — брусельскую або квяцістую капусту. Увогуле гэты рэцэпт можа ператварыцца з поснага ў святочны.

Вам спатрэбіцца:

  • 300 г пенэ
  • 400 г брокалі
  • 350 г балгарскага перца
  • 150 г сыру
  • 150 г цыбулі
  • алей
  • соль
  • перац

Цыбулю парэзаць саломкаю і крыху падсмажыць на алеі.
Перац ачысціць ад семак, парэзаць саломкаю, дадаць да цыбулі, усё перамяшаць.
Услед за цыбуляю дадаць брокалі (брокалі можна папярэдне не размарожваць).
Наліць крыху вады (каб была налітая вышэй, чым на 1 см за гародніну), пасаліць, паперчыць, тушыць пад крышкаю 10 хвілінаў.
Макароны адварыць да гатоўнасці.
Сыр нацерці на дробнай тарцы.
На талерку выкласці макароны, а на іх — гародніну.
Пасыпаць сырам.

Усё геніяльнае — простае! Смачна есці!

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней