Рэцэпты на Вялікі пост
Смачны, сытны крэм-суп. Пажадана выкарыстоўваць невялікія макаронныя вырабы (напр., ракавінкі). З пададзенай колькасці інгрэдыентаў атрымліваецца прыкладна 6 порцый.
- 850 г памідораў у сваім саку (1 слоік), або 300-400 г свежых, з дадаваннем таматнага соку (паўлітра), або таматнай пасты (2 лыжкі)
- 100 г макаронных вырабаў
- 150 г цыбулі
- 2 зубкі часнаку
- 100 г морквы
- зеляніна на смак (у ідэале — базілік)
- соль
- перац
- алей
Цыбулю і часнок дробна парэзаць.
Моркву нацерці на сярэдняй тарцы.
Зеляніну парэзаць.
З памідораў зняць скурку (калі свежыя, то папярэдне заліць кіпенем, каб лёгка скурка знімалася).
У каструлі крыху падсмажыць на алеі цыбулю і часнок.
Пасля дадаць моркву і таксама крыху падсмажыць.
Дадаць памідоры разам з сокам, або свежыя памідоры і таматны сок, або памідоры і 2 л таматнай пасты (у залежнасці ад таго, у які перыяд года вы гатуеце) і тушыць 5-7 хвілінаў.
Затым дадаць зеляніну, крыху пасаліць, паперчыць, тушыць 2-3 хвіліны.
Калі суп атрымаецца занадта густы, дадаць гатаванай вады (100 мл).
Суп узбіць блэндэрам або прапусціць праз сіта.
Асобна да гатоўнасці зварыць макароны. Ваду зліць.
У суп дадаць макароны, перамяшаць і падаваць на стол. Калі суп вам здасца кіславатым, дадайце лыжачку смятаны, але гэта не абавязкова.
Не бойцеся эксперыментаваць! Згатаваўшы суп адзін раз, пасля зможаце ўсё рабіць на свой смак і са сваім «сакрэтам».
Смачна есці!