Трывайце ў малітве

 

Трывайце ў малітве,
чуваючы ў ёй з падзякаю.
(пар. Клс 4, 2)

Апостал Павел у сваіх Пасланнях вельмі шмат піша пра малітву, і ён сам, несумненна, правёў шмат часу ў размове з Богам. Для святога Паўла жыццё ў Хрысце пачынаецца з малітвы. Малітва робіць чалавечы розум уважлівым да Бога; яна ўключае ў сябе падзяку за тое, што было дадзена чалавеку. Працытаваны вышэй урывак — нібы мантра апостала Паўла: маліцеся заўсёды, будзьце ўважлівыя і ўдзячныя! Гэта вельмі важна для разумення жыцця Апостала.

Ігнацый Лаёла чэрпаў натхненне з жыцця святога Паўла. Яму прыпісваюць словы: «Маліцеся так, быццам усё залежыць ад Бога. Працуйце так, быццам усё залежыць ад вас». Ігнацыянская форма духоўнасці, якой я прытрымліваюся, заклікае мяне заўсёды шукаць Бога ў сваім жыцці. І Я раблю гэта днём і ноччу, разважаючы пра тое, як і калі я адчуў прысутнасць Бога. Я вучуся на сваім уласным досведзе і рухаюся наперад з даверам і разуменнем, якія нараджаюцца ў няспынных адносінах з Богам.

Я лічу, што кожны з нас можа знайсці вялікую сілу на тым шляху, што прапануюць нам апостал Павел і Ігнацый Лаёла. Ёсць прымаўка: скажы мне, хто твой сябра, і я скажу, хто ты. У малітве мы пачынаем ліквідаваць разрыў паміж намі і святымі, мы становімся сябрамі, і мы благаслаўлёныя быць сярод іх.

Паводле кнігі Джозэфа Дурэпаса «A Still More Excellent Way».
Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.

Цэтлікі: Разважанні

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней