Суп малочны з бульбянымі клёцкамі
07.04.2014|2014 красавік
Рэцэпты на Вялікі пост
Вам спатрэбіцца:
- 6 шклянак малака
- 8 бульбінаў
- 2 шклянкі вады
- 1ст. лыжка масла
- 1 яйко
- соль
Бульбу пачысціць і нацерці на тарцы. Сок адціснуць і дадаць яйко. Зрабіць невялікія шарыкі.
Малако разбавіць з вадою, загатаваць. Апускаць клёцкі ў малако і варыць на малым агні хвілін 10-15, пакуль яны не ўсплывуць. Даць яшчэ паварыцца 5 хвілін. Гатовы суп пасаліць і ўкінуць 1 ст. лыжку масла.
Смачна есці!
Цэтлікі: Вялікі пост, Рэцэпты на Вялікі пост