Бульбяна-маркоўныя аладкі
08.04.2014|2014 красавік
Рэцэпты на Вялікі пост
Вам спатрэбіцца:
- 8 бульбінаў
- 2 морквы
- 2 яйкі
- 2-3 ст. лыжкі мукі
- 2 ст. лыжкі смятаны
- 3-4 ст. лыжкі масла або алею
- соль
Бульбу і моркву пачысціць (у суадносінах 4:1). Нацерці на тарцы (дробнай ці буйной – на ваш густ). Змяшаць бульбу з моркваю, дадаць яйкі, муку, смятану, пасаліць.
Выкладаць аладкі лыжкаю на разагрэтую і змазаную патэльню і смажыць да гатоўнасці. Падаваць са смятанаю або маслам.
Смачна есці!
Цэтлікі: Вялікі пост, Рэцэпты на Вялікі пост