Прывітанне ці Мука?

Пальмовая Нядзеля, Нядзеля Мукі Пана (13.04.2014)


Працэсія з пальмамі

«Калі  наблізіліся  да  Ерузалема  і  прыйшлі  ў  Бэтфагію  да  гары  Аліўнай, тады Езус паслаў двух вучняў, кажучы ім: “Ідзіце ў паселішча, што перад вамі.Там адразу знойдзеце прывязаную асліцу і асляня з ёю. Адвяжыце і прывядзіце да Мяне. Калі вам хто скажа што-небудзь, адкажыце, што яны патрэбны Пану; і зараз жа адашле іх”. І сталася гэта, каб збылося сказанае прарокам: “Скажыцедачцэ Сіёна:вось Кароль твой ідзе да цябе; лагодны, седзячы на асліцы, на асляняці, сыне пад’ярэмнай”.

Вучні пайшлі  і зрабілі так, як загадаў  ім Езус. Прывялі асліцу  і асляня  і паклалі на іх свае плашчы, і Ён сеў на іх. І мноства людзей слала свае плашчы на дарозе, а іншыя зразалі галіны з дрэў і слалі на дарозе. А натоўпы, якія ішлі спераду  і  за  Ім,  усклікалі: “Гасанна  Сыну  Давіда! Благаслаўлёны  той,  хто прыходзіць у імя Пана! Гасанна на вышынях!”

Калі  Ён  увайшоў  у Ерузалем,  узрушыўся  ўвесь  горад,  і  пыталіся: “Хто гэта?”А народ адказваў: “Гэта прарок Езус з Назарэта Галілейскага”» (Мц 21, 1–11).


Мука Пана нашага Езуса Хрыста

«Езус  жа  стаў  перад  намеснікам,  а  той  спытаўся  ў  Яго: “Ты  кароль Юдэйскі?” Езус адказаў: “Ты кажаш”. І калі абвінавачвалі Яго першасвятарыі  старэйшыны,  Ён  нічога  не  адказаў. Тады  сказаў  Яму  Пілат: “Ці  не  чуеш колькі  сведчыць  супраць Цябе?” Але  Ён  ні  на  адно  слова  не  адказваўяму, таму намеснік вельмі дзівіўся.

На  свята  намеснік  меў  звычай  адпускаць  паводле  жадання натоўпу аднаго  вязня. Быў  тады  ў  іх  адзін  вязень,  званы  Бараба. І  вось,  калі  яны сабраліся, сказаў  ім Пілат: “Каго хочаце, каб я выпусціў вам, Барабу ці Езуса, званага Хрыстом?” Ён ведаў, што ад зайздрасці выдалі Яго. 

А калі ён сядзеў на судовым месцы, жонка ягоная паслала сказаць яму: “Не рабі нічога гэтаму Справядліваму, бо я сёння ў сне шмат цярпела за Яго”. Але першасвятары і старэйшыны падбухторылі натоўп, каб прасілі за Барабу, а Езуса аддалі на смерць. Адказваючы, намеснік сказаў ім: “Каго з гэтых двух хочаце, каб я адпусціў вам?” Яны сказалі: “Барабу!” Пілат сказаў ім: “А што мне  рабіць  з  Езусам,  якога  завуць  Хрыстом?”  Усе  закрычэлі: ”Няхай  будзе ўкрыжаваны!” Ён  жа  сказаў: “Што  дрэннага  зрабіў  Ён?”  Але  яны  яшчэ мацней крычалі: “Няхай будзе ўкрыжаваны!”

Пілат,  убачыўшы,  што  нічога  не  дапамагае,  а  абурэнне  ўзрастае,  узяўваду  і  абмыў  рукі  перад  натоўпам,  кажучы:  “Невінаваты  я  ў  гэтай  крыві. Глядзіце самі!” І ўвесь народ адказаў: “Кроў Яго на нас  і на дзецях нашых”. Тады адпусціў ім Барабу, а Езуса пасля бічавання аддаў на ўкрыжаванне.

А  жаўнеры  намесніка,  завёўшы  Езуса  ў  прэторыю,  сабралі  каля  Яго цэлую  кагорту. І  распрануўшы  Яго,  надзелі  на  Яго  пурпуровы  плашч. І сплёўшы  вянок  з  церняў,  усклалі  Яму  на  галаву  і  далі  Яму  ў  правую  руку трысціну. Становячыся перад  Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: “Вітай, кароль Юдэйскі!”І  плявалі  на Яго,  бралі  трысціну  і  білі Яго  па  галаве. Акалі насмяяліся з Яго, знялі з Яго плашч і апранулі ў Ягоную вопратку, і павяліна ўкрыжаванне.

Выходзячы,  яны  сустрэлі  аднаго  кірынэйца  па  імені  Сымон,  якога прымусілі несці крыж Езуса. Калі прыйшлі на месца, называнае Галгота, што азначае “Месца  Чэрапа”, далі  Яму  выпіць  віна,  змяшанага  з  жоўцю.  Ён пакаштаваў,  але  не  хацеў  піць. Укрыжаваўшы  Яго,  падзялілі  Ягоную вопратку,  кідаючы  лёсы. І,  седзячы,  пільнавалі  Яго  там. А  над  галавой Ягонай змясцілі надпіс з віной: “Гэта Езус, кароль Юдэйскі”.

Тады  ўкрыжавалі  з  ім  двух  злачынцаў,  аднаго  з  правага,  а  другога  з левага боку. Тыя, хто праходзіў, зневажалі Яго, ківаючы галовамі і кажучы: “Ты, што руйнуеш святыню  і  за тры дні будуеш,  уратуй сябе самога; калі Ты Сын  Божы,  сыдзі  з  крыжа!”Таксама  і  першасвятары  з  кніжнікамі  і старэйшынамі,  насміхаючыся,  казалі: “Іншых  ратаваў,  а  сябе  не  можа ўратаваць. Ён —  кароль  Ізраэля, няхай  сыдзе цяпер  з  крыжа,  і мы паверым  у Яго. Спадзяваўся на Бога, няхай Бог вызваліць Яго цяпер, калі любіць Яго, бо Ён  казаў: «Я —  Сын  Божы»”. Таксама  і  злачынцы,  укрыжаваныя  з  Ім, зневажалі Яго.

Ад шостай  гадзіны цемра настала па ўсёй  зямлі аж да  гадзіны дзевятай. А каля  гадзіны дзевятай усклікнуў Езус моцным  голасам, кажучы: “Элі, Элі, лема  сабахтані?”,  што  азначае:  “Божа  Мой,  Божа  Мой,  чаму  Ты  Мяне пакінуў?”Некаторыя  з  тых,  хто  стаяў  там,  чуючы  гэта,  казалі: “Ён  кліча Іллю”. І адразу пабег адзін з іх, узяў губку, намачыў воцатам і, насадзіўшы на трысціну,  паіў  Яго. А  другія  казалі: “Чакай,  пабачым,  ці  прыйдзе  Ілля ратаваць Яго”. Езус жа зноў ускрыкнуў моцным голасам і аддаў духа.

І вось,  заслона ў святыні разарвалася надвое  з верху аж да нізу,  і  зямля затрэслася,  і скалы раскалоліся, і магілы адкрыліся,  і многія целы памерлых святых уваскрэслі і выйшлі з магілаў пасля Ягонага ўваскрасення, увайшлі ў святы  горад  і  паказаліся  многім. А  сотнік  і  тыя,  хто  вартаваў  з  ім  Езуса, убачыўшы  землятрус  і  ўсё,  што  сталася,  вельмі  спалохаліся  і  сказалі: “Праўдзіва, гэта быў Сын Божы!”» (Мц 27, 11–54)

Прывітанне ці Мука?

У сённяшняй Літургіі дзівіць кантраст паміж радасцю і лёгкасцю евангельскага чытання, якое апісвае вітанне Езуса ў Ерузалеме і поўнай страху, агрэсіі і безнадзейнасці сцэнай, калі Ён застаўся ўсімі пакінуты ў апісанні Мукі. Менавіта Божая прысутнасць дае чалавеку святло і сілы, каб добра жыць. Яна закранае найлепшыя струны чалавечай душы, каб слабы чалавек быў у стане узвысіцца да вяршыняў любові, дабрыні і прыгажосці, каб ён быў адважны і велікадушны ў чыненні дабра. Божая прысутнасць напаўняе супакоем і пазбаўляе страху. Сапраўды, чаго баяцца, калі Бог з намі?

Без Бога чалавек марнее. З’яўляецца падманная залішняя адказнасць. Калі чалавек не жыве ў прысутнасці Збаўцы, ён сам мусіць заняцца збаўленнем. Толькі тады чалавек трапляе ў небяспеку. У імя дабра ён гатовы забіваць. І менавіта так, ратуючы народ і святыню, першасвятар і фарысеі забіваюць Хрыста. Каб уратаваць люд Ерузалема, кіраўнікі чыняць з яго прыладу злаынства. Каб разыграць перад Пілатам сцэну і асудзіць Езуса, яны ператвараюць народ у натоўп, выклікаюць у людзях найгоршыя інстынкты. Колькі ж у гэтым павінна было быць злосці, пагарды і безнадзейнасці!

Сённяшнія літургічныя чытанні, як у эксперыменце, паказваюць людзей з Богам і без Бога, часткова тых самых людзей. Бог заўжды з намі, і ад нас з вамі залежыць: перажыць сцэну радаснага прывітання Збаўцы або сцэну, калі мы адкідаем Езуса ў сваім жыцці.

Айцец Крыштаф Коц’ян OP

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней