Верасень з першымі восеньскімі халадамі прымушае нас спяшацца ў свае ўтульныя дамы, каб за кубачкам гарачай гарбаты разам з часопісам «Ave Maria» нацешыцца ўспамінамі пра далёкія пілігрымкі, даведацца пра апошнія падзеі з жыцця Касцёла і паразважаць пра складаныя духоўныя праблемы.
«Дзе Абэль, брат твой?» — гэтае біблійнае пытанне скіроўвае да кожнага верніка Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці ў аднайменным урыўку з гаміліі, якая была прамоўлена на Імшы за ахвяраў разні ў Іраку. «Забойства пачынаецца не ў момант самога злачынства, яно пачынаецца з пераканання ў тым, што мы не нясём адказнасці», — словы арцыбіскупа змушаюць нас глянуць на падзеі, якія адбываюцца дзесьці далёка, вачыма братняй любові, каб вывесці нас з духоўнага летаргічнага сну.
Чарговы артыкул кс. Дзмітрыя Пухальскага — «Сакрамэнт намашчэння хворых» — гэта своеасаблівы «лікбез» па актуальнай для многіх з нас рытуальнай дзеі. Сярод вернікаў нярэдка распаўсюджанае меркаванне, што гэты сакрамэнт удзяляецца толькі паміраючым, альбо, наадварот, усім хворым. Аўтар тлумачыць чытачам сутнасць гэтага сакрамэнту і апісвае канкрэтныя сітуацыі, у якіх чалавек можа прыступаць да яго.
«Вартасць цнатлівасці з пазіцыі сучаснай генетыкі» — такую назву мае артыкул Настассі Данільчанкі і Аляксея Савельева, прысвечаны тэме дашлюбнай чыстасці. Звычайна ў хрысціянскіх масмедыя вядзецца гутарка толькі пра маральны аспект гэтай праблемы, тут жа аўтары з дапамогаю навуковых фактаў тлумачаць феномен тэлегоніі — перадачы народжанаму дзіцяці спадчынных прыкметаў папярэдняга партнёра. Як бачым, рана ці позна навука прыходзіць да таго, пра што тысячы гадоў таму гаварыла вера.
Няхай жывы голас веры ў гэтых і іншых артыкулах часопіса «Ave Maria» пранікае ў вашыя душы і адгукаецца прыгожымі сведчаннямі, якіх мы заўсёды чакаем ад вас.
Ораторское искусство тренинг Днепропетровск. СтройМашТехнология очистка канализации очистка ливневых стоков.