Віншаванні старшыні ККББ з нагоды 20-годдзя часопіса «Ave Maria»

Шаноўная пані рэдактар Крыстына Лялько, рэдакцыйны калектыў і чытачы!

У гэтым годзе мы адзначаем 20-годдзе часопіса "Ave Maria". Гэты юбілей схіляе нас да таго, каб скласці Богу падзяку за ўсё дабро, якое праз мудрае каталіцкае слова штомесяц уваходзіць, як жаданы госць, у нашыя дамы і ў наша жыццё.

Гэты юбілей з'яўляецца таксама чарговай добрай нагодай для таго, каб заахвоціць да чытання каталіцкай прэсы ў нашай краіне. Сімвалічна, што 20-годдзе часопіса прыпадае на год кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, які асабіста благаславіў у 1994 г. пачатак гэтага выдання. Не кажучы ўжо пра кардынала Казіміра Свёнтка, які надаваў часопісу "Ave Maria" важную ролю ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі.

Дзякуючы Богу за 20 гадоў прысутнасці часопіса "Ave Maria" ў нашай краіне, выказваю таксама сардэчную падзяку ўсім супрацоўнікам рэдакцыі за адказную шматгадовую працу, асабліва рэдактару пані Крыстыне Лялько, якая з вялікім запалам і ахвярнасцю аддаецца Божай справе. Складаю ўсім супрацоўнікам і чытачам часопіса найлепшыя пажаданні і Божай ласкі і плёну на новыя гады евангелізацыйнай працы.

Няхай наш часопіс у імя Божае пераадольвае ўсе перашкоды. Няхай ён усюды нясе святло, цеплыню і Хрыстовы супакой.

+ Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Цэтлікі: Юбілеі, Віншуем

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней