Часопіс "Наша вера" 4-2014

Новы нумар часопіса «Наша вера» ўжо чакае сваіх чытачоў на паліцах парафіяльных кіёскаў. Прапануем пазнаёміцца са зместам квартальніка на нашай старонцы.

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца публікацыяй успамінаў кс. С. Паўліны fDP «Ён жыў сярод нас, мы былі з ім…», прысвечаных 100-годдзю кардынала К. Свёнтка.

У рубрыцы «У кантэксце Бібліі» друкуецца арт. М. Пашук «Рут маабіцянка», у якім аўтарка звяртаецца да вечна актуальнага паняцця сораму.

«Чатыры віды любові» — так называецца праца англійскага пісьменніка і тэолага К. С. Льюіса, працяг з якой друкуецца ў перакладзе Ю. Шэдзько (Раздзел IV. «Сяброўства»).

Інтэрв’ю «Усходняя Еўропа — сапраўды адно з лёгкіх Еўропы…» журналіста І. Лапато з кіраўніком «Рэнавабіса» а. С. Дартманам прысвечана важным пытанням СМІ у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Аб праблемах каталіцкіх СМІ у Касцёле піша і кс. А. Амяльчэня ў арт. «Дарагое яечка да Вялікадня».

Працягваецца публікацыя перакладу А. Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава» — раздзел ХІІІ, «Канцэпцыя чалавека».

Кандыдат мастацтвазнаўства С. Шэйпа ў арт. «Залатагорская святыня: да 150-годдзя асвячэння» апавядае пра адзін з самых адметных касцёлаў Мінска.

І. Левандоўская ў арт. «Прыклад для няверуючых — турэмны лёс сястры Ванды Банішэўскай» гаворыць пра хрысціянскае ўменне заставацца чалавекам у самых невыносных умовах.

Мастацтвазнаўца А. Ярашэвіч у арт. «Маці Божая Студзянская ў Беларусі» знаёміць чытачоў з гісторыяй аднаго з самых цікавых каталіцкіх абразоў.

Пра жыццё і творчасць мастака А. Гараўскага апавядае намеснік дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Н. Усава ў арт. «Належыць Беларусі».

Пра малітоўную паэзію ў гонар абраза Маці Божай Вастрабрамскай піша І. Багдановіч у арт. «Нябесная Апякунка з Вільні».

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны новыя вершы Д. Бічэль і В. Жуковіча.

Гісторык і архівіст А. Шпунт у арт. «Воін і фундатар» знаёміць чытачоў з дзейнасцю мсціслаўскага ваяводы, сенатара Рэчы Паспалітай Ю. Корсака.

Мастацтвазнаўца В. Буйвал у эсэ «Вялікая Марыйная базыліка» піша пра гэтую старажытную рымскую святыню.

Магістр тэалогіі Ю. Рашатко ў арт. «Сутнасць навучання аб рэінкарнацыі і погляд на яго Каталіцкага Касцёла» разважае пра таямніцы пасмяротнага стану чалавека ў розных рэлігіях.

В. Буйвал у рубрыцы «Галерэя» знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам сусветнага мастацтва — працай Г. Гальбейна Малодшага «Мадонна бургаміста Маера».


Цэтлікі: Агляд прэсы

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней