Часопіс "Маленькі рыцар Беззаганнай" 4-2014

Пабачыў свет новы нумар часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Асноўная ягоная тэма – Божае Нараджэнне, як мы яго святкуем, што для нас галоўнае ў ім. Часопіс прапануе сваім чытачам задумацца таксама над тым, ці падобныя сем’і, у якіх яны жывуць, да той, у якой жыў Дзіцятка Езус.

У гэтым нумары часопіс знаёміць з юнымі віцябчанамі, якія цікава, творча праводзяць свае «Канікулы з Богам». Пра гэта ж сведчыць і «Галерэйка», якая прадстаўляе прыгожыя малюнкі дзяцей з Віцебска. А працяг конкурса «Мая малітва» знаёміць з новымі творамі чытачоў. Творы ж дарослых – Ірыны Жарнасек і Уладзіміра Сіўчыка – таксама звернутыя да дзяцей.

Словам, чытайце, дарослыя і дзеці, часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай»!

Цэтлікі: Агляд прэсы

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней