Regina Spektor «Laughing with God»

Рэгіна Спектар «Смяяцца з Богам»

Ніхто не смяецца з Бога ў шпіталі,
Ніхто не смяецца з Бога на вайне,
Ніхто не смяецца з Бога, калі галадае, замярзае і церпіць нястачу.
Ніхто не смяецца з Бога, калі раптам тэлефануе доктар пасля здачы звычайных аналізаў,
Ніхто не смяецца з Бога, калі ўжо зусім позна, а тваё дзіця ўсё ніяк не вернецца з вечарынкі.
Ніхто не смяецца з Бога, калі самалёт пачынае страшэнна трэсці,
Ніхто не смяецца з Бога, калі бачыць сваё каханне рука ў руцэ з некім іншым, і ўсё яшчэ спадзяецца, што памыляецца.
Ніхто не смяецца з Бога, калі паліцыя стукае ў дзверы і кажа: «У нас для вас дрэнныя навіны»,
Ніхто не смяецца з Бога, калі здараецца голад, пажар або патоп.

Але Бог можа здавацца такім смешным на вечарынцы з кактэйлямі,
Калі мы слухаем анекдоты пра «добрага Божаньку»,
Або калі нейкія ненармальныя кажуць, што Ён ненавідзіць нас,
І так ад злосці чырванеюць, што вось-вось лопнуць.
Бог можа здавацца смешным, калі кажуць,
Што Ён добра заплаціць, варта толькі правільна памаліцца,
Калі Яго выстаўляюць казачным джынам, магам і фокуснікам,
Вядучым тэлешоў і дзед-марозам,
які выканае любое тваё жаданне.
Бог можа здавацца такім забаўным.

Ніхто не смяецца з Бога ў шпіталі,
Ніхто не смяецца з Бога на вайне,
Ніхто не смяецца з Бога, калі страчвае ўсё, што мае, і не ведае, за што яму гэта.
Ніхто не смяецца з Бога ў той дзень, калі разумее, што апошняе, што ён убачыць у сваім жыцці, — гэта вочы, поўныя нянавісці.
Ніхто не смяецца з Бога, калі развітваецца, можа і назаўжды.

Але Бог можа здавацца такім смешным на вечарынцы з кактэйлямі,
Калі мы слухаем анекдоты пра «добрага Божаньку»,
Або калі нейкія ненармальныя кажуць, што Ён ненавідзіць нас,
І так ад злосці чырванеюць, што вось-вось лопнуць.
Бог можа здавацца смешным, калі кажуць,
Што Ён добра заплаціць, варта толькі правільна памаліцца,
Калі Яго выстаўляюць казачным джынам, магам і фокуснікам,
Вядучым тэлешоў і дзед-марозам,
які выканае любое тваё жаданне.
Бог можа здавацца такім забаўным.

Ніхто не смяецца з Бога ў шпіталі,
Ніхто не смяецца з Бога на вайне,
Ніхто не смяецца з Бога, калі галадае, замярзае і церпіць нястачу.
Ніхто не смяецца з Бога,
Ніхто не смяецца з Бога,
Ніхто не смяецца з Бога,
Але ўсе мы можам смяяцца разам з Богам.

Пераклад тэкста песні
з ангельскай мовы Юліі Шэдзько.

Прачытаць артыкул
«Ніхто не смяецца з Бога»

многосерийные фильмы о юристах

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней