
Жыццё перамагло смерць, і ў свеце трыумфуе святло Божага Уваскрасення!
Давайце ў гэтыя святыя дні будзем памятаць, што крыж — гэта не толькі сімвал Мукі Пана, але і сімвал збаўлення і перамогі Бога над усялякім злом. Давайце будзем памятаць, што нават пасля самага вялікага суму прыходзіць радасць.
Давайце памятаць пра сутнасць гэтага вялікага Свята і чэрпаць у ім сілы для далейшага змагання за сапраўдныя каштоўнасці, за тое, што самае важнае ў гэтым свеце.
Давайце не забываць дзякаваць уваскросламу Збаўцу за перамогу над смерцю, за адкрытую для нас браму Неба, за надзею на жыццё вечнае.
Няхай Уваскрасенне Хрыстова прынясе ў вашыя сэрцы сапраўдную радасць, любоў і надзею, і няхай у гэтым вясновым свеце і ў кожным доме запануюць мір, святло і братні спакой.
Рэд.