Божыя лекі, якія чыняць грэшнікаў святымі

Урачыстасць усіх святых (1.11.2015)

«Убачыўшы натоўп, Езус узышоў на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы:

“Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны.
Шчаслівыя лагодныя, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.
Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны будуць
насычаны.
Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць.
Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі.
Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне.

Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах”». (Мц 5, 1–12а).

8 благаслаўленняў — Божыя лекі, якія чыняць грэшнікаў святымі

Сёння, ва Урачыстасць усіх святых, калі Касцёл прапануе нам евангельскі ўрывак пра благаслаўленні, варта паразважаць пра тое, што яны значаць і як іх разумець, бо па іх мы жывем. Варта разважаць над імі, памятаючы, што ўсе мы пакліканыя да святасці. Бог кажа: «Будзьце святымі, бо Я святы». Няма сумневу, што пакліканне да святасці датычыць не толькі выбраных, але ўсіх ахрышчаных. Таму давайце звернемся да збаўчых словаў Хрыста, і няхай яны ажыццявяцца ў нас. Я заахвочваю вас да асабістай рэфлексіі над значэннем благаслаўленняў, якія разам з Дэкалогам святы Аўгустын называў шляхам да сапраўднай чалавечай свабоды.

Шчаслівыя ўбогія духам — такія, як Мэры Вагнэр, вядомая канадская прадстаўніца руху Пра Лайф, якая абараняе заначае жыццё і ўжо некалькі гадоў правяла ў турме за тое, што размаўляля з жанчынамі ў абартарыях і дарыла ім белыя ружы, просячы, каб яны нараджалі зачатых дзяцей. Сваім убоствам яна выклікала гнеў кампаній, якія зарабляюць на гэтым чорным бізнэсе. Калі глядзець на постаць гэтай жанчыны, узнікае ўражанне, што мы, католікі, слаба супраціўляемся абортам, маючы ў распараджэнні  малыя сродкі для гэтага. Але гаворка ідзе пра забойства нявінных! Кожны год у свеце забіваюць каля 40 мільёнаў зачатых дзяцей. Там, дзе мы жывем, таксама ў абартарыях гінуць дзеці.

Шчаслівыя лагодныя — тыя, хто жыве ў згодзе са сваім сумленнем, мірнымі сродкамі супраціўляючыся тым, хто знішчае агульныя каштоўнасці, сярод якіх шацунак да чалавека ад хвіліны зачацця і да смерці. Яны як авечкі сярод ваўкоў, але не ўжываюць сілы, не змагаюцца як ваўкі, а трывала вызнаюць свае перакананні, упэўненыя, што любоў — найбольшая сіла, што любоў заўжды перамагае. Яны вераць, што часама адзіным лекам супраць атруты падману і гвалту з’яўляецца сведчанне цярплівасці, таму яны не вагаюцца і ідуць на прыгожае цярпенне.

Шчаслівыя засмучаныя — тыя, хто, аднак, мае спакойнае аблічча, якое прамяніцца радасцю, і дорыць усмешку тым, хто іх ненавідзіць. Ім баліць сэрца, таму яны, між іншым, ходзяць у абартарыі, каб абараніць зачатае жыццё. У абартарыях адбываецца злачынства, таму іх смутак выяўляецца ў актыўным супраціўленні — прысутнасці, малітве і размове са смяротна маркотнымі і памерлымі духам жанчынамі, якіх часта асяродак праз розныя акалічнасці прымушае рабіць аборт. Тыя засмучаныя маюць, аднак, вялікую надзею, што з Божаю дапамогаю атрымаецца ўваскрасіць некаторых з гэтых жанчын да радасці і пераканаць іх у каштоўнасці жыцця.

Шчаслівыя міласэрныя — яны ў сваім жыцці адчулі Божую міласэрнасць. Яны былі нявольнікамі грахоў і бязвер’я, але атрымалі сапраўдную свабоду. Яны былі засохлымі і неўраджайнымі дрэвамі, не давалі добрых пладоў, але Бог аднавіў у іх жыццё. Таму яны служаць тым, хто яшчэ застаецца засохлымі дрэвамі. Яны разумеюць, што такое быць міласэрнымі. Яны спачуваюць і дзейнічаюць, сутыкаючыся з чалавечым няшчасцем і нястачай. Яны — «спецыялісты» па прабачэнні, бо самі яго атрымалі.

Шчаслівыя чыстыя сэрцам — яны не проста прымаюць усе праўды, якія аб’явіў Бог. Гэта таксама азначае быць чалавекам чыстага сэрца. Яны не проста ўсё сэрца аддаюць Богу. Яны таксама сваім стаўленнем выклікаюць супраціўленне і гнеў у людзей, якія не маюць чыстых сэрцаў, карыстаюцца кантрацэпцыяй і робяць аборты, якія ставяцца да сексу як да спроту або спосабу зарабіць грошы, якія жывуць у гомасексуальных саюзах. Чыстыя сэрцам не саромеюцца саромецца, бо яны ўпэўненыя, што іх целы — святыня Духа Святога. Яны шануюць сваю годнасць, жывучы ва ўстрыманасці і ўмеркаванасці. Нават на фізіялагічным узроўні існаванне дзявоцкай плеўкі ў жанчын укрыта сведчыць, што чалавек — гэта не толькі цела, але і душа, паказвае духоўнае вымярэнне жыцця мужчыны і жанчыны. Нідзе больш у прыродзе падобнага няма.

Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці — як высахлая зямля, якая прагне вады, яны прагнуць, каб кожны чалавек на зямлі, і перадусім яны самі, аддаў Богу тое, што Яму належыць, а менавіта пашану, хвалу, падзяку і благаслаўленне, што асабліва выяўляецца праз лад іх жыцця. Яны прагнуць таксама справядлівасці на зямлі. Гэтае прагненне моцна прысутнае ў сэрцы нашага папы Францішка, які прагне, каб атрымалі правы самыя бедныя і слабыя людзі. Ён прагне, каб не рабілася зброя, каб не існаваў гандль наркотыкамі, каб людзі не забівалі, не прыніжалі, не выкарыстоўвалі адно аднаго, каб людзі памяталі, што з’яўляюцца братамі і сёстрамі, дзецьмі аднаго Нябеснага Айца. Гэтае прагненне інспіруе ў нас Пан Езус, якому належыць валадарства і моц, і хвала навекі, які з’яўляецца Каралём каралёў і Валадаром валадароў.

Шчаслівыя міратворцы — якія адмаўляюцца ад падманнага «святога спакою», бурачы псеўдасупакой розных злачынцаў. Супакой, які дае Езус, не мае нічога агульнага з тым, які дае свет. Супакой, які паходзіць ад Бога, — гэта еднасць з Ім, еднасць з сабою, з іншымі людзьмі і са створаным светам. Гэтыя чатыры еднасці нараджаюць Божы супакой. Аборт цалкам перакрэслівае адну з гэтых еднасцяў. Пакуль ёсць згода на аборты, не будзе супакою. Прабачаючы, мы адчыняем дзверы супакою. З’яўляючыся міратворцамі, прабачаючы і навучаючы прабачэнню, мы адчыняем брамы супакою.

Шчаслівыя, каго пераследуюць — тыя, хто захоўвае вернасць сумленню нават у самых складаных сітуацыях, тыя, хто вырашыў ахвяраваць усё за праўду. Усё. Гэта значыць працу і добрае імя. Тыя, хто гатовы вытрываць пакуты і не збегчы маладушна, калі ім пагражаюць смерцю. Таталітарызм знікае, бо ёсць людзі, якія застаюцца да канца вернымі праўдзе і хочуць ахвяраваць за яе сваё жыццё. Іх пераследуюць, бо іх жыццё настолькі напоўненае святлом праўды, што іншыя ўжо не могуць рабіць выгляд, што не бачаць гэтага і таму ўжываюць супраць іх сілу, не ведаючы, што такім чынам самі становяцца ворагамі Праўды — а гэта значыць, Езуса Хрыста.

Айцец Раман Шульц OP

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней