Вядома, што Песні жальбы пачалі спяваць падчас Вялікага посту з канца XVII ст. У гэтых спевах – гімнах і песнях – разважанне пра Муку Хрыста і Яго адкупленчую смерць. Гэтае разважанне заахвочвае нас да глыбокага пакаяння і асэнсавання Ахвяры Збаўцы, а таксама да жалю за грахі, якія з’яўляюцца прычынай цяжкіх цярпенняў Хрыста.
Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і па ініцыятыве кс. Дзяніса Шастаковіча MSF і Валерыя Шмата (саліста і музычнага кіраўніка праекта), здзейснены запіс “Песняў жальбы” на беларускай мове.
Няхай гэтыя Песні жальбы дапамогуць вам глыбей увайсці ў перажыванне велікапоснага набажэнства.
| 1. | Уступ (кс.Д.Шастаковіч) | |
| 2. | “Песні жальбы заспявайце” | |
| 3. | Першая частка. Разважанне | |
| 4. | Гімн “Жаль невыносны” | |
| 5. | “Езу, на жахлівыя мукі” | |
| 6. | “Хвала, пашана нашаму Пану” | |
| 7. | “Ах, я, Маці, ледзь трываю” | |
| 8. | “Ты за нас цярпеў ад ранаў” | |
| 9. | Другая частка. Разважанне | |
| 10. | Гімн “Грэшнікі, гляньце” | |
| 11. | “Езу, на судзе супраць праўды” | |
| 12. | “Хвала, пашана нашаму Пану” | |
| 13. | “Бачу Сына без адзення” | |
| 14. | “Ты за нас цярпеў ад ранаў” | |
| 15. | Трэцяя частка. Разважанне | |
| 16. | Гімн “Жорсткае сэрца” | |
| 17. | “Езу, на судзе ў Пілата” | |
| 18. | “Хвала, пашана нашаму Пану” | |
| 19. | “Ах, я, Маці, нешчасліва” | |
| 20. | “Ты за нас цярпеў ад ранаў” | |
| 21. | Заключэнне | |
| 22. | Песня “Пастыр нас пакінуў” | |
| 23 | Песня “Крыжу Хрыстовы” |

