Вяночак чытаецца на ружанцы.
Напачатку робіцца знак Святога Крыжа: у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
На першай вялікай пацерцы чытаецца «Акт жалю»:
Шкадую за злосць маю,
Бо цаню любоў Тваю.
Май літасць да грэшнага мяне.
Бліжнім прабачаю дзеля Цябе.
На трох маленькіх пацерках чытаюцца «Акт веры», «Акт надзеі» і «Акт любові»:
Веру ў Цябе, Божа вечны,
У Тройцы адзіны, спрадвечны.
Веру ў тое, што аб’явіў Ты, Божа,
Тваё слова памыляцца не можа.
Давяраю, бо Ты верны,
Усемагутны і міласэрны.
Дай грахоў мне адпушчэнне,
Ласку й вечнае збаўленне.
Божа, хоць Цябе не разумею,
Ды найбольш любіць умею
За ўсё, што створана Табою,
Тваёй бязмежнай дабрынёю.
На вялікіх пацерках: Езу, Ты — дарога, праўда і жыццё. Асвятляй нашыя шляхі, навучы нас праўдзе і дай нам вечнае жыццё. Табе хвала навекі!
На 10-ці маленькіх пацерках: Пераможца смерці, пекла і шатана, Табе хвала, хвала, хвала!
На заканчэнне: Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн (3 разы).