Вяночак да Божай Міласэрнасці
11.03.2013|Вяночкі|-

Кожны дзень а 15-й гадзіне перад абразом Езуса Міласэрнага калектыў рэдакцыі “Ave Maria” моліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці. Заахвочваем вас маліцца разам з намі.

Вяночак да Божай Міласэрнасці

Вяночак да Божай Міласэрнасці Пан Езус прадыктаваў святой Фаустыне ў Вільні 13–14 верасня 1935 года як малітву для суцішвання Божага гневу і перапрашэння за грахі нашыя і ўсяго свету.

«Праз гэты Вяночак ты выпрасіш усё, калі тое, аб чым просіш, будзе згодна з Маёю воляю» («Дзённік», 1731).

«Калі пры паміраючым чытаюць гэты Вяночак, суцішыцца Божы гнеў, і бязмежная міласэрнасць агорне душу» («Дзённік», 811).

Молімся на звычайным ружанцы.

Напачатку:
Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру ў Бога...

На вялікіх пацерках:
Ойча Спрадвечны, ахвярую Табе Цела і Кроў, Душу і Боскасць наймілейшага Сына Твайго і Пана нашага, Езуса Хрыста, каб перапрасіць за грахі нашыя і ўсяго свету (1 раз).

На малых пацерках:
Дзеля Яго балеснай мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету (10 разоў).

На заканчэнне:
Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны, –
змілуйся над намі
і над усім светам! (3 разы)

Езу, давяраю Табе.


Малітоўнік «Ойча наш»
© Мінск, выдавецтва «Про Хрысто», 2009

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней