Літанія да святых Людвіка і Зэлі Мартэн у інтэнцыі святасці сем'яў

Вакол нас шмат сужэнстваў, якія перажываюць крызіс у адносінах, ёсць сем’і, дзе пануюць насілле і гвалт, эгаізм і адчужэнне. У няпросты час пандэміі, адсутнасці эканамічнай стабільнасці, агульнага напружання ў грамадстве ў нашых сем’ях могуць узнікаць або паглыбляцца праблемы замест таго, каб мацнелі падтрымка, прабачэнне і чуласць. Дарагія чытачы, прапануем вам малітвы за сем’і.


Літанія да святых Людвіка і Зэлі Мартэн

Святыя сужэнцы Людвік і Зэлі Мартэн — сведкі хрысціянскага служэння ў сям’і, якія стваралі дзень за днём прастору, напоўненую вераю і любоўю. У гэтай атмасферы нарадзілася 9 дачок, 4 з якіх памерлі ў раннім дзяцінстве. Усе дзяўчаты сталі манашкамі, сярод якіх была і святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса. Праз заступніцтва святых Людвіка і Зэлі Мартэн мы просім Бога аб святасці сем’яў, а таксама молімся за ўсіх, хто перажыў страту дзіцяці.

Кірые элейсон,
Хрыстэ элейсон, Кірые элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, — змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, — змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, — змілуйся над намі.

Святая Марыя — малiся за нас.
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн — малiцеся за нас.
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, бацька і маці св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы ўсклалі сваю надзею на Пана,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы былі верныя адно аднаму да канца,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы нарадзілі шматлікае патомства,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы выхавалі сваіх дзяцей у веры,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы прагнулі святасці для сябе і сваіх дзяцей,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы ахвяравалі сваіх дзяцей Богу,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы перажылі смерць сваіх маленькіх дзяцей.
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы цяжка і рупліва працавалі,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы праяўлялі вялікую міласэрнасць,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы чэрпалі сілы з Эўхарыстыі,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы штодзённа разам маліліся,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы клапаціліся пра місію Касцёла,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы заўсёды давяралі Найсвяцейшай Дзеве Марыі,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы спазналі кошт цярпенняў і хваробаў,
Святыя Людвік і Зэлі Мартэн, вы сузіраеце ў небе сапраўднае аблічча Пана, — малiцеся за нас.

Молімся. Божа вечнай Любові, Ты даў нам у святых сужэнцах Людвіку і Зэлі Мартэн узор святасці ў сужэнстве: яны захавалі веру і надзею, выконваючы свае абавязкі і перажываючы цяжкасці штодзённага жыцця. Яны выхавалі сваіх дзяцей святымі. Няхай жа іх малітва і іх прыклад падтрымлівае сем’і ў хрысціянскім жыцці, а нам усім дапамагае дасягнуць святасці. Божа, праз іх заступніцтва адары нас сваёю ласкаю, якой мы ў Цябе просім, калі на тое ёсць Твая воля. Мы просім Цябе аб гэтым праз Езуса Хрыста, Пана нашага. Амэн.

***

Малітва святога Яна Паўла ІІ за сем’і

Божа, ад Цябе паходзіць кожнае айцоўства ў небе і на зямлі. Ойча, які ёсць Любоўю і Жыццём, учыні, каб кожная чалавечая сям’я праз Твайго Сына, Езуса Хрыста, «народжанага з Жанчыны», і праз Духа Святога станавілася сапраўднаю святыняю жыцця і любові для новых пакаленняў. Учыні, каб Твая ласка скіроўвала думкі і справы сужэнцаў да дабра іх уласных сем’я ў і ўсіх сем’яў на свеце. Учыні, каб маладое пакаленне знаходзіла ў сем’ях моцную падтрымку для свайго развіцця ў праўдзе і любові. Няхай любоў, умацаваная ласкаю сакрамэнту сужэнства, будзе мацнейшаю за ўсе слабасці і крызісы, праз якія часам праходзяць нашыя сем’і. Просім Цябе праз пасрэдніцтва Святой Сям’і з Назарэта, каб Касцёл мог плённа выконваць сваю місію ў сем’ях і праз сем’і. Праз Хрыста, Пана нашага, які ёсць дарогай, праўдай і жыццём, на векі вечныя. Амэн.

Малітва жонкі і маці праз заступніцтва святой Монікі

Божа, Ты ўбачыў шчырыя слёзы і просьбы св. Монікі і адказаў на яе малітвы навяртаннем яе мужа і сына. Надзялі мяне Тваёю ласкаю, каб я змагла маліцца да Цябе з такім жа шчырым запалам і так, як яна, выпрасіла збаўленне для сваёй душы і для душаў тых маіх блізкіх, за якіх я нясу адказнасць. Праз Хрыста, Пана нашага, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога. Амэн.

Малітва да св. Монікі аб трываласці і дапамозе для хрысціянскіх маці

Святая Моніка, прыклад маці! Ты старанна змагалася за свайго заблукалага сына Аўгустына без пагрозаў, узносячы толькі свае малітоўныя заклікі да неба. Заступайся за мяне і за ўсіх сучасных маці, каб мы змаглі вучыць нашых дзяцей жыць з Богам. Навучы нас быць побач з нашымі дзецьмі, нават з тымі марнатраўнымі сынамі і дочкамі, якія згубіліся ў гэтым жыцці. Амэн.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней