Літанія да Маці Божай з Люрда
10.02.2021|Літаніі

Санктуарый у Люрдзе ўзнік на месцы марыйных аб’яўленняў. У 1858 г. у Масабьельскім гроце на паўночным склоне Пірэнеяў Марыя 18 разоў аб’явілася 14-гадовай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру. Падчас аб’яўленняў Марыя заклікала яе піць ваду з крыніцы, якая знаходзілася непадалёку, і ўмывацца гэтаю вадою. З той пары люрдская вада лічыцца лячэбнай, і менавіта ў Люрдзе найбольш адбываецца цудаў аздараўлення. Гэта самы вядомы ў свеце марыйны санктуарый, куды штогод пілігрымуе каля 5 мільёнаў вернікаў. Ён папулярны таксама і сярод хрысціянаў з Беларусі.


Кірые, элейсон,
         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
         Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
         – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
         – змілуйся над намі.

Найсвяцейшая Панна, якая аб’явілася ў Люрдзе,
         — маліся за нас.
Найсвяцейшая Панна, якая заахвочвала да пакаяння,
         — маліся за нас.
Найсвяцейшая Панна, якая паказала аздараўляльную крыніцу,
         — маліся за нас.
Найсвяцейшая Панна, якая пацвярджала сваё Беззаганнае Зачацце,
         — маліся за нас.
Беззаганная Дачка Бога Айца,
         — маліся за нас.
Беззаганная Маці Божага Сына,
         — маліся за нас.
Беззаганная Абранніца Духа Святога,
         — маліся за нас.
Беззаганная Святыня Найсвяцейшай Тройцы,
         — маліся за нас.
Беззаганнае адлюстраванне Божай Мудрасці,
         — маліся за нас.
Беззаганная Заранка справядлівасці,
         — маліся за нас.
Беззаганны Каўчэг Запавету,
         — маліся за нас.
Беззаганная Дзева, якая струшчыла галаву пякельнаму змею,
         — маліся за нас.
Беззаганная Каралева неба і зямлі,
         — маліся за нас.
Беззаганная скарбніца Божых ласкаў,
         — маліся за нас.
Беззаганны шлях, які вядзе да Езуса,
         — маліся за нас.
Беззаганная Панна, вольная ад першароднага граху,
         — маліся за нас.
Беззаганная брама неба,
         — маліся за нас.
Беззаганная Зорка мора,
         — маліся за нас.
Беззаганная Маці святога Касцёла,
         — маліся за нас.
Беззаганная крыніца ўсялякіх дасканаласцяў,
         — маліся за нас.
Беззаганная прычына нашай радасці,
         — маліся за нас.
Беззаганны ўзор веры,
         — маліся за нас.
Беззаганная крыніца Божай любові,
         — маліся за нас.
Беззаганны знак нашага збаўлення,
         — маліся за нас.
Беззаганнае святло Анёлаў,
         — маліся за нас.
Беззаганная настаўніца апосталаў,
         — маліся за нас.
Беззаганная хвала прарокаў,
         — маліся за нас.
Беззаганная сіла мучанікаў,
         — маліся за нас.
Беззаганная апякунка веравызнаўцаў,
         — маліся за нас.
Беззаганны ўзор дзявочай чысціні,
         — маліся за нас.
Беззаганная радасць тых, хто Табе давярае,
         — маліся за нас.
Беззаганная абарона грэшнікаў,
         — маліся за нас.
Беззаганная знішчальніца ўсялякага зла,
         — маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – змілуйся над намі.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!

Молімся.

Найсвяцейшая Маці, Ты праславілася ў Люрдзе вялікімі ласкамі і дабрынёю, пра якія столькі разоў сведчыла ў гэтым выбраным месцы. Пакорна просім Цябе, выпрасі нам усе цноты для нашага асвячэння, а таксама поўнае здароўе душы і цела і дапамажы, каб мы яго выкарыстоўвалі на хвалу Бога, для дабра бліжніх і збаўлення душы. Амэн.

 

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней