Літанія да ўваскрослага Хрыста
23.04.2021|Літаніі

(для прыватнага чытання)

Пасля кожнага закліку дадаецца адна з наступных просьбаў: 

  • Адары нас спакоем.
  • Навучы нас любіць.
  • Умацуй нас у веры.
  • Прывядзі нас да збаўлення.
  • Дапамажы нам уваскрэснуць.
  • Прыйдзі Валадарства Тваё.
  • Змілуйся над намі.

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.

Езу, пачуй нас,
Езу, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, — змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, — змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, — змілуйся над намі.

Езу Хрыстэ ўваскрослы, — змілуйся над намі.
Хрыстэ ўваскрослы, які ўласнаю моцаю ўстаў з магілы,
Хрыстэ ўваскрослы, які адразу пасля свайго ўваскрасення аб’явіўся сваёй Маці,
Хрыстэ ўваскрослы, які ў велікодную раніцу выйшаў насустрач устрывожаным жанчынам,
Хрыстэ ўваскрослы, які прынёс занепакоеным вучням сапраўдны спакой,
Хрыстэ ўваскрослы, які ад самога ўваскрасення паслаў нам Духа Святога, 
Хрыстэ ўваскрослы, які ў дзень свайго ўваскрасення адарыў свет уладаю адпушчэння грахоў,
Хрыстэ ўваскрослы, які, паказваючы свае хвалебныя раны, вярнуў веру вучню,
Хрыстэ ўваскрослы, які на шляху ў Эмаус абудзіў сэрцы засмучаных вучняў,
Хрыстэ ўваскрослы, які каля Галілейскага возера накарміў галодных,
Хрыстэ ўваскрослы, які загадаў абвяшчаць Евангелле ўсім народам,
Хрыстэ ўваскрослы, які радаваўся, калі вучань тройчы прызнаўся ў любові да Яго,
Хрыстэ ўваскрослы, які ўстанавіў Пятра галавою Касцёла,
Хрыстэ ўваскрослы, які паабяцаў не пакідаць нас сіротамі,
Хрыстэ ўваскрослы, які сеў праваруч Бога, каб заступацца за нас,
Хрыстэ ўваскрослы, які заўсёды застаешся з намі ў Эўхарыстыі,
Хрыстэ ўваскрослы, які дазваляеш нам падымацца з нашых грахоў,
Хрыстэ ўваскрослы, які праз крыж і цярпенні вядзеш нас да хвалы ўваскрасення,
Хрыстэ ўваскрослы, наш Пане і Божа,
Пераможца смерці, пекла і сатаны,
Наша дарога, праўда і жыццё,
Адзіная наша Надзея, Спакой, Радасць і ўсё нашае жыццё,
Поўня любові Божай да нас,
Міласэрнасць Божая без межаў,
Жыццё і ўваскрашэнне нашае,
Валадару неба і зямлі,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.

С.: Езу Хрыстэ ўваскрослы!
Усе: Прывядзі нас да ўваскрашэння.

Молімся: Пане Езу, які ў Пасхальнай таямніцы хацеў быць нашай дарогаю, праўдаю і жыццём. Учыні ласкава, каб мы пад кіраўніцтвам Духа Святога заўсёды служылі толькі Табе і падабаліся Табе. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней