4 кастрычніка — успамін святога Францішка Асізскага.
Кірые, элейсон,
— Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
— Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзіны Божа,
— змілуйся над намі.
Святая Марыя, без граху першароднага зачатая, — маліся за нас.
Святы Францішак, кветка Божай ласкі,
Святы Францішак, вялікі паслядоўнік Хрыста,
Святы Францішак, які прагнуў пакутніцкай смерці,
Святы Францішак, які ўмілаваў Хрыстовыя раны,
Святы Францішак, упрыгожаны знакамі мукі Хрыстовай,
Святы Францішак, адораны моцаю чыніць цуды,
Святы Францішак, які палымнеў Божай любоўю,
Святы Францішак, перапоўнены любоўю да бліжняга,
Святы Францішак, прыхільнік пакоры,
Святы Францішак, узор пакуты,
Святы Францішак, прыклад паслухмянасці,
Святы Францішак, прыхільнік чыстасці,
Святы Францішак, які пагарджаў дабротамі свету,
Святы Францішак, патрыярх убогіх,
Святы Францішак, жывая выява цнотаў Евангелля,
Святы Францішак, воін Хрыстовы,
Святы Францішак, пераможца сатаны,
Святы Францішак, апора святога Касцёла,
Святы Францішак, абаронца каталіцкай веры,
Святы Францішак, шчыт для тых, хто змагаецца за праўду,
Святы Францішак, пераможца зла свету,
Святы Францішак, які адраджаў хрысціянскую Традыцыю,
Святы Францішак, які ўказваў шлях для блукаючых,
Святы Францішак, лекар хворых душаў,
Святы Францішак, мужны заступнік перад Богам,
Святы Францішак, святы наш ойча, — маліся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.
Маліся за нас, святы Фанцішак, каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся. Божа, невычэрпныя таямніцы крыжа Ты шматгранна ўвасобіў у святым Францішку, Тваім паслядоўніку. Дапамажы нам, просім, п каб, пераймаючы прыклад Яго пабожнасці, раз разважанне пра Твой крыж і муку, мы згаджаліся з уласным цярпеннем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Паводле: franciszkaniewtoruniu.net