28 кастрычніка — свята святога апостала Юды Тадэвуша. Ён з'яўляецца апекуном людзей, якія знаходзяцца ў цяжкіх, безнадзейных і безвыходных сітуацыях.
Кірые, элейсон,
— Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
— Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзіны Божа,
— змілуйся над намі.
Святая Марыя, — маліся за нас.
Святая Багародзіца,
Каралева Апосталаў,
Святы Юда Тадэвуш,
Святы Юда, слаўны Апостал,
Святы Юда, адданы веравызнаўца,
Святы Юда, сапраўдны сябар Хрыста,
Святы Юда,верны слуга Божы,
Святы Юда, пакліканы абвяшчаць Евангелле,
Святы Юда, нястомны прапаведнік Божага слова,
Святы Юда, які абуджаў у людскіх душах любоў да Бога,
Святы Юда, які смела выступаў у абарону веры,
Святы Юда, прыклад хрысціянскага жыцця,
Святы Юда, які цярпеў пераслед дзеля святой веры,
Святы Юда, які крывёю сваёй сцвярджаў святую веру,
Святы Юда, асаблівы апякуне ў складаных і безнадзейных спрвах,
Святы Юда, магутны заступнік, — маліся за нас.
Каб мы з грахоў нашых паўсталі, — маліся за нас.
Каб мы шчыра за грахі шкадавалі,
Каб мы Богу аддана служылі,
Каб мы ў цнотах узрасталі,
Кабы мы ў еднасці і згодзе жылі,
Каб мы ў веры непахісна трывалі,
Каб мы адчаю ніколі не паддаваліся,
Каб мы ў роспач ніколі не ўпадалі,
Каб мы заблукаўшых на шлях праўды прывялі,
Каб мы самі ад еднасці з каталіцкім Касцёлам не адышлі,
Каб мы ад усялякай духоўнай небяспекі былі вызваленыя,
Кабы мы пасля нашага зямнога жыцця з табой паядналіся, — маліся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас!
Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон!
Молімся. Божа, які праз святога Юду Апостала меў ласку давесці нас да пазнання Імені свайго, учыні, просім Цябе, каб мы, аддаючы яму належную пашану, усё больш узрасталі ў цнотах. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.