Літанія да Маці Божай, Каралевы супакою
27.04.2022|Літаніі

У сённяшні неспакойны час молімся разам да Маці Божай, Каралевы супакою, і верым, што Яна прывядзе нас да новага досведу Божай любові, улітай у нашы сэрцы праз Духа Святога. Верым, што праз малітву можна спыніць войны, таксама войны сумненняў і нявер’яў.

Кірые, элейсон,
         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
         Хрыстэ, выслухай нас.


Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
         — змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
         — змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
         — змілуйся над намі.

Святая Марыя, Багародзіца і Панна,
         — маліся за нас.
Марыя, першы Табэрнакулюм Найсвяцейшага Цела Езуса Хрыста,
         — маліся за нас.
Марыя, якая слухала і захоўвала ў сэрцы словы Бога,
         — маліся за нас.
Марыя, Маці Божай Міласэрнасці,
         — маліся за нас.
Маці дзяцей, якім не дадзена было шанцу нарадзіцца,
         — маліся за нас.
Маці тых, каго пераследуюць за веру,
         — маліся за нас.
Маці падзеленых народаў,
         — маліся за нас.
Маці народаў, ахопленых вайною,
         — маліся за нас.
Маці ўсіх, хто баіцца за сваё жыццё,
         — маліся за нас.
Маці бежанцаў, якія не маюць даху над галавою,
         — маліся за нас.
Маці ўсіх, хто не мае вады і хлеба,
         — маліся за нас.
Маці ўсіх, хто пазбаўлены працы,
         — маліся за нас.
Маці ўсіх, хто апанаваны хцівасцю,
         — маліся за нас.
Маці ўсіх, хто згубіў сябе ў сетцы інтэрнэту,
         — маліся за нас.
Маці церпячых і хворых,
         — маліся за нас.
Маці самотных і пакінутых,
         — маліся за нас.
Маці пагарджаных і дыскрымінаваных,
         — маліся за нас.
Маці заблукалых і расчараваных,
         — маліся за нас.
Маці ўзбунтаваных і азлобленых,
         — маліся за нас.
Маці ўсіх, каго выкарыстоўваюць і запалохваюць,
         — маліся за нас.
Маці ўсіх, хто страціў усялякую надзею,
         — маліся за нас.
Маці ўсіх, хто плача,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, акружаная каронаю з дванаццаці зорак,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, апранутая ў зорны плашч зіхатлівы,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая выпрошваеш для нас ласкі ў Бога,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая прыносіш надзею,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая вучыш трывалай малітве,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая дапамагаеш прабачаць,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая лечыш незагойныя раны,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая яднаеш сем’і,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая суцішваеш спрэчкі,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая развязваеш вузлы,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая падказваеш добрыя словы супакаення,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая суцяшаеш тых, хто ў роспачы,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая спасылаеш добрыя натхненні,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая даеш прыклад цярплівасці і лагоднасці,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая заблукалым паказваеш дарогу дадому,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая шукаеш згубленых дзяцей,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая падзяляеш з намі нашыя цярпенні,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая суцяшаеш душы чыстцовыя,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, якая глядзіш на нас мудра і з разуменнем,
         — маліся за нас.
Каралева супакою з лагодным сэрцам,
         — маліся за нас.
Каралева супакою з раскрытымі далонямі,
         — маліся за нас.
Каралева супакою, Маці безумоўнай любові,
         — маліся за нас. 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         — змілуйся над намі.

С.: Маліся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Просім Цябе, Пане Божа, да­зволь нам, слугам Тваім, праз заступніцтва Марыі, Беззаганнай Маці Бога і Каралевы супакою, каб мы кожны дзень былі апосталамі супакою Твайго Сына ў нашых сэрцах, сем’ях і ва ўсім свеце. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней