Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста
10.04.2014|Літаніі

«Ведайце, што не тленным срэбрам ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцця.., але каштоўнаю Крывёю Хрыста як беззаганнага і чыстага Ягняці».
(1 П 1, 18–19)


 Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ,
     выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,
     — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
      — змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
     — змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
     — змілуйся над намі.

Кроў Хрыста, Адзінароднага Сына Айца Спрадвечнага,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, уцелаўлёнага слова Божага,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, Новага і Вечнага Запавету,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлю пры кананні ў Садзе Аліўным,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая сцякала пры бічаванні,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая сачылася з-пад цярновай кароны,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, на Крыжы пралітая,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, расплата за нашае збавенне,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, без якой няма прабачэння,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі поіць і ачышчае душы,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая перамагае злых духаў,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, падтрымка ў небяспецы,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, прахалода працуючых,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, суцяшэнне смуткуючых,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, палёгка для паміраючых,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, спакой і радасць сэрцаў нашых,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, збавенне душаў чыстцовых,
     — выбаў нас.
Кроў Хрыста, усялякай хвалы і пашаны найдастойнейшая,
     — выбаў нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
     — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
     — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
     — змілуйся над намі.

В.: Адкупіў Ты нас, Пане, Крывёю сваёю.
Усе: І ўчыніў нас Валадарствам Бога нашага.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты Адзінароднага Сына свайго ўстанавіў Адкупіцелем свету і праз Кроў Ягоную даў магчымасць вымаліць прабачэнне. Дай нам, просім, годна ўшаноўваць Ахвяру нашага збаўлення і праз яе мець абарону ад зла часовага на зямлі, каб радавацца вечнаму шчасцю ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

«Ведайце, што не тленным срэбрам ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцця.., але каштоўнаю Крывёю Хрыста як беззаганнага і чыстага Ягняці».
(1 П 1, 18–19)

«АДКУПІЎ ТЫ НАС, ПАНЕ, СВАЁЮ КРЫВЁЮ».
Малітоўнік да Крыві Хрыста.
(Мінск, "ПРО ХРЫСТО", 2009)

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней