У прыгожую ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 15 жніўня молімся праз Яе заступніцтва словамі літаніі. Прызначаецца для прыватнага чытання.
Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон,
Кiрые, элейсон, Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзiны Божа, – змiлуйся над намi.
О Марыя, якая са святым смуткам прагнула паяднацца з Тваім Сынам, – малiся за нас.
О Марыя, пры благаслаўлёнай смерці якой прысутнічалі святыя анёлы,
О Марыя, якую ў момант смерці наведаў умілаваны Сын Твой,
О Марыя, якая найчысцейшую душу сваю аддала ў рукі свайго Створцы,
О Марыя, дзявочае цела якой заўсёды было святыняю Божаю,
О Марыя, святое цела якой было пахавана пад радасны спеў Анёлаў,
О Марыя, святое цела якой не было аддана на знішчэнне,
О Марыя, узятая з душою і целам у неба, – маліся за нас.
Ад празмернай прывязанасці да стварэння, – выбаў нас праз Тваё заступніцтва.
Ад празмернага смутку па страце нашых сяброў,
Ад усялякіх хваробаў і пакутаў душы і цела,
Ад смерці ў граху,
Праз благаслаўлёную смерць Тваю,
Праз радаснае ўваскрашэнне Тваё,
Праз хвалебнае Тваё прыйсце ў неба,
Праз укаранаванне Тваё,
Праз невымоўныя радасці Твае і хвалу, – выбаў нас праз Тваё заступніцтва.
Мы грэшныя, – просім Цябе, выслухай нас.
Каб нас ва ўсіх нашых засмучэннях суцяшаць і падтрымліваць мела ласку,
Каб нас ад подступаў злых духаў ахоўваць мела ласку,
Каб нам добрую смерць выпрасіць мела ласку,
Каб нам у хвіліну смерці прабачэнне ўсіх грахоў нашых выпрасіць мела ласку, – просім Цябе, выслухай нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
Молімся.
Божа, Ты глянуў на пакору Найсвяцейшай Панны Марыі і ўзвялічыў Яе да годнасці Маці Твайго Адзінага Сына, а ў сённяшні дзень увянчаў Яе найвышэйшаю хвалою. Учыні, каб мы, збаўленыя праз смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, праз Яго просьбы маглі ўвайсці ў хвалу вечную. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Надрукавана ў часопісе "Ave Maria" № 7-8(98-99) 2003 г.