Ва ўрачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі молімся праз Яе заступніцтва словамі літаніі, якая прызначаецца для прыватнага чытання.
Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,
– змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
– змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
– змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
– змілуйся над намі.
Дачка з пакалення Давіда,
– маліся за нас.
Хвала і Аздоба бацькоў Тваіх,
– маліся за нас.
Ружа паміж церняў,
– маліся за нас.
Галубка Беззаганная,
– маліся за нас.
У сённяшні дзень народжаная,
– маліся за нас.
Галіна Аарона,
– маліся за нас.
Новая Зорка Якубава,
– маліся за нас.
Трон Саламонаў,
– маліся за нас.
Зорка ранішняя,
– маліся за нас.
Ад усялякага граху
– сцеражы нас заступніцтвам Тваім.
Ад усялякіх пастак д’ябла
– сцеражы нас заступніцтвам Тваім.
Ад ілжывых настаўнікаў
– сцеражы нас заступніцтвам Тваім.
Ад вечнай згубы
– сцеражы нас заступніцтвам Тваім.
Праз Твае народзіны
– выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз святло Твайго розуму
– выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз дасканаласць ласкаў, якімі адарыў Цябе Бог,
– выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз гарачую любоў Твайго сэрца
– выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз радасць, якую Ты прынесла ўсяму свету,
– выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Мы, грэшныя,
– Цябе просім, выслухай нас.
Каб з паўнаты Тваёй дасканаласці нас адарыць мела ласку,
– Цябе просім, выслухай нас.
Каб у хвіліну смерці нашай на дапамогу прыйсці мела ласку,
– Цябе просім, выслухай нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– змілуйся над намі.
Усемагутны Божа, мацярынства Найсвяцейшай Панны стала пачаткам нашага збаўлення, дай слугам Тваім ласку, каб свята Яе нараджэння ўмацавала нас у спакоі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Надрукавана ў часопісе "Ave Maria" № 9(125) 2005 г.