Малітва папы Яна ХХІІІ да Духа Святога

Духу Святы, Суцяшыцелю, удасканаль у нас справу, распачатую Езусам. Учыні, каб малітва, якую ўзносім ад імя ўсяго свету, была моцнаю і няспыннаю. Прыспеш для нас час глыбокага ўнутранага жыцця, распалі ў нас апостальскі запал, каб ён дасягнуў усіх людзей і ўсіх народаў, бо ўсе мы адкупленыя крывёю Хрыста і з’яўляемся Яго спадчынаю. Знішчы ў нас прыроджаную пыху і ўзнясі на вышыню святой пакоры, сапраўднай боязі Божай і велікадушнай адвагі. 

Няхай ніякія зямныя сілы не перашкаджаюць нам выконваць наша пакліканне, каб дзеля карысці мы не парушалі закон справядлівасці сваёй нядбайнасцю. Няхай ніякі разлік не спыніць шырокага дзеяння любові ў мізэрным эгаізме. Няхай усё ў нас будзе вялікім: пошук і любоў да праўды, гатоўнасць прынесці ахвяру на алтар крыжа і смерці, няхай, урэшце, усё будзе згоднае з апошняю малітваю Сына да Айца і з крыніцаю Тваёй, о Духу Святы, любові, якая па волі Айца і Сына сышла на Касцёл і яго ўстановы, на асобныя душы і народы. Амэн.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней