Падчас аб’яўленняў у Фаціме Маці Божая паабяцала тым, хто будзе перапрашаць Яе Беззаганнае Сэрца ў першыя суботы, што Яна будзе прысутнічаць у хвіліну іх смерці «разам з усімі ласкамі, патрэбнымі для збаўлення».
Чаму ўстаноўлена менавіта пяць перапрашальных суботаў?
«Дачка мая, – сказаў Езус сястры Люцыі, – прычына простая. Гэта датычыць пяці відаў знявагаў і абразаў, якімі зневажаецца Беззаганнае Сэрца Марыі». Затым Збаўца ўказаў на гэтыя знявагі:
- Абраза Беззаганнага Зачацця;
- Абраза Яе Дзявоцтва;
- Абраза Яе Божага Мацярынства;
- Усе тыя знявагі, якімі імкнуцца адкрыта пасеяць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду і нават нянавісць да Беззаганнай Маці;
- Блюзнерствы, якімі зневажаюць Маці Божую ў Яе святых выявах.
Набажэнства першых суботаў павінна абудзіць у нас прагу пастаяннага перапрашэння Бога і Беззаганнага Сэрца Марыі за грахі, блюзнерствы і абыякавасць людзей. Тыя, хто практыкуе набажэнства першых суботаў, павінны вучыцца жыць у духу штодзённага перапрашэння, прыклад якога нам даюць фацімскія дзеці.
Умовы перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі:
- Споведзь у першую суботу месяца;
- Святая Камунія ў першую суботу месяца;
- Ружанец перапрашэння (5 таямніцаў).
- Разважанне над таямніцай (15 хвілін).
Ружанец перапрашэння за знявагі, учыненыя Беззаганнаму Сэрцу Марыі (Фацімскі Ружанец)
Ён адгаворваецца так, як звычайны Ружанец, з той розніцаю, што пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя... дадаюцца наступныя заклікі, у кожнай таямніцы іншыя:
- Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце!
- Захавай і памнож у нас веру ў Тваё непарушнае Дзявоцтва!
- Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці!
- Захавай і памнож у нас праслаўленне і любоў да Тваіх абразоў!
- Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе.
Малітва
О Марыя, праз набажэнствы першых суботаў месяца прагну перапрасіць за пяць відаў знявагаў і абра2заў Твайго Беззаганнага Сэрца. Прымі гэта маё перапрашэнне за блюзнерствы, скіраваныя супраць Твайго Беззаганнага Зачацця, Твайго Дзявоцтва і Твайго Божага Мацярынства. Ахвярую Табе гэтае маё перапрашэнне, прашу прабачэння для тых, хто не прызнае Цябе за Маці ўсяго чалавецтва і хто сее ў сэрцах дзяцей абыякавасць, ігнараванне і нават нянавісць да Цябе. Урэшце прагну перапрасіць за знявагі, прычыненыя Табе тымі, хто дазваляе сабе апаганьваць Твае святыя выявы. Жадаючы суцешыць Тваё Беззаганнае Сэрца і дасягнуць спаўнення маіх просьбаў, прагну цяпер памаліцца гэты святы Ружанец.
Адгаворваецца 5 таямніцаў, як пры звычайнай малітве на ружанцы, толькi ў чарговых дзесятках Ружанца пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя чытаецца адпаведная просьба (гл. с. 452).
Малітва анёла з Фацімы
(перапрашaльнaя)
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць. (Чытаецца пасля кожнай таямніцы).
Малітва на заканчэнне
Каралева Ружанца святога, наша Фацімская Пані! Дзякую Табе за дапамогу, якую Ты мне аказала. Тваё фацімскае пасланне – гэта праява мацярынскай любові. Ты прагнеш усіх уратаваць і кожнага хочаш прывесці на неба.
Хвала і праслаўленне Айцу і Сыну, і Духу Святому за гэту поўную велічы Каралеву неба, за Яе фацімскае пасланне і за выслухоўванне нашых просьбаў. Амэн.
Малітва анёла з Фацімы
Праслаўленнe Бога
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння для тых, хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць Цябе. Амэн.
Малітва да Найсвяцейшай Тройцы
О Найсвяцейшая Тройца, Айцец, Сын і Дух Святы.
З глыбокаю пакораю хвалу Табе аддаю і ахвярую Табе Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага на ўсіх алтарах усяго свету, як перапрашэнне за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць.
Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу ў Цябе ласкі навяртання бедных грэшнікаў. Амэн.