Просім Цябе, Валадарка наша, як ранішняя Зорка рассей ззяннем сваім цемру спакусаў сатаны, якія паглынаюць нашу душу. Просім Цябе, Поўня небесная, напоўні сваім святлом пустыню нашага жыцця, змый бруд грахоў нашых, каб мы маглі дасягнуць паўнаты вечнага жыцця, святла нязгаснай хвалы праз Таго, Хто ўзвялічыў Цябе як Заранку нашу, Хто ўчыніў, што Ты нарадзілася, каб потым Яму нарадзіцца ад Цябе. Яму хвала і пашана на векі вечныя. Амэн.