Цуд Эўхарыстыі: запрашаем на старонкі новага нумара «Ave Maria»

Чэрвеньскі нумар часопіса «Ave Maria» мы цалкам прысвяцілі цуду Эўхарыстыі. Існуе столькі аспектаў і граняў гэтай надзвычайнай рэальнасці, з якой мы кожны дзень можам сустрэцца, зайшоўшы ў святыню, што разважаць на гэтую тэму можна, бадай што, бясконца.

Каб лепш усвядоміць незвычайнасць гэтага дару, які даецца нам, прапануем чытачам урывак з энцыклікі Яна Паўла ІІ Ecclesia de Eucharistia.

Ксёндз Юрый Дрозд у сваім артыкуле распавядае пра гісторыю эўхарыстычнага культу ў Каталіцкім Касцёле.

Айцец Яўген Голуб OFMConv дзеліцца з чытачамі думкамі пра спалучэнне будзённага і звышнатуральнага ў эўхарыстычным хлебе — нашай нябеснай манне, пра цуд, які побач, і таму мы перастаем звяртаць на яго ўвагу.

Ганна Шаўчэнка ставіць пытанне, нашто знакі і цуды, калі яны не вядуць да жыцця, і дзеліцца сваімі думкамі пра тое, як верніку ўспрымаць цуды і знакі Божай прысутнасці. Тэрэса Клімовіч разважае пра адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Айцец Юрый Кулай OCD ў рубрыцы «Школа малітвы» заклікае да супрацоўніцтва з Божым лекам Эўхарыстыі.

Шэраг матэрыялаў нумара прысвечаны эўхарыстычным цудам. У рубрыцы «Святар адказвае на пытанне» ксёндз Андрэй Рылка апавядае, як вучэнне Касцёла тлумачыць эўхарыстычныя цуды. У матэрыялах, падрыхтаваных Інай Бігель, вы прачытаеце сведчанні аб жыцці некаторых святых, якія адрозніваліся асабліваю любоўю да Эўхарыстыі, і даведаецеся пра гісторыю некалькіх эўхарыстычных цудаў.

Асабістым сведчаннем пра сваё цудоўнае навяртанне і блізкія адносіны з Богам дзеліцца мінчанін Дзмітрый Леановіч у матэрыяле Галіны Калевіч.

Прапануем чытачам паразважаць на тэму Эўхарыстыі ў містычным досведзе святых і душаў чыстцовых паводле кнігі с. Анны Чайкоўскай WDC «Чысцец у зямным жыцці», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто».

У сваім артыкуле Віктар Ведзень працягвае распавядяць пра аўтамабільную пілігрымку вакол межаў Беларусі з найбольш шанаванымі абразамі Маці Божай з беларускіх санктуарыяў. Гэтым разам мы завітаем у Чэрвень, Каралішчавічы, Гомель.

Запрашаем вас часцей зазіраць на сайт ave-maria.by і падпісацца на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках, дзе кожны дзень з’яўляюцца новыя цікавыя матэрыялы:

Instagram.com/avemariaby

facebook.com/avemariaby

vk.com/avemariaby

ok.ru/avemariaby

t.me/avemariaby


Юлія Косава

Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней