5 рэчаў, якія варта зрабіць, каб Вялікі тыдзень стаў самым важным тыднем года

Аўтар Бэкі Роўч прапануе 5 парадаў, якія дапамогуць плённа перажыць Вялікі тыдзень.

Вялікі тыдзень павінен быць самым важным тыднем у годзе для ўсіх хрысціянаў. Гэта павінен быць тыдзень, падчас якога мы аддаём сябе Богу ў поўнай меры, каб у поўнай меры прыняць Хрыста падчас святкавання Вялікадня. Зразумела, у ідэале.

Аднак усе мы ведаем, што часам справы нашага жыцця — праца ці вучоба, розныя мерапрыемствы і нават нашы сямейныя абавязкі — могуць перашкодзіць нам максімальна выкарыстаць духоўныя магчымасці гэтага включнага тыдня.

Іншы раз нават не занятасць перашкаджае годна пражыць Вялікі тыдзень, а наша лянота. Магчыма, мы шмат ад чаго адмовіліся падчас Вялікага посту, шмат чаго ахвяравалі, а з надыходам Вялікага тыдня ў нас заканчваюцца сілы. А можа, наадварот, мы нават і не «пачыналі» Вялікі пост, і калі прыйшоў Вялікі тыдзень, то мы не адчуваем матывацыі што-небудзь змяніць.

Незалежна ад таго, у якой сітуацыі вы знаходзіцеся, Езус заклікае вас шукаць Яго ўсім сэрцам у гэты час. Прапануем 5 парадаў, якія дапамогуць вам плённа перажыць Вялікі тыдзень. І ў Велікодную нядзелю вы будзеце адчуваць сябе шчаслівымі, што прыклалі час і намаганні, каб быць з Хрыстом.

1. Разважайце над мукай Пана, выкарыстоўваючы ўрыўкі з Бібліі, балесныя таямніцы Ружанца, набажэнства Крыжовага шляху.

2. Паспрабуйце захоўваць цішыню: не слухайце музыку, не хадзіце на вечарыны, будзьце спакойнымі і разважлівымі падчас размоваў.

3. Зрабіце дадатковыя пастановы: акрамя посту ў Вялікую пятніцу адмоўцеся яшчэ ад чаго-небудзь у гэтыя дні.

4. Паўдзельнічайце ва ўсіх літургіях Пасхальнага Трыдуума. Запрасіце на набажэнствы сваю сям’ю і сяброў.

5. Пазбягайце ўсяго, што адцягвае вас ад годнага перажывання Вялікага тыдня (мабільныя тэлефоны, тэлевізар, відэа…).


Бэкі Роўч.
Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.
Паводле https://catholic-link.org/5-things-holy-week.

 

Прачытаць пра Пасхальны Трыдуум, святкаванне Вялікадня можна тут, тут і тут.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней