Сёння разам з айцом дамініканінам Марцінам Бараньскім ОР мы разважаем пра пытанні, якія ставіць перад намі пачатак Вялікага посту.

І нядзеля Вялікага посту, год С (06.03.2022)

Езус, напoўнены Духaм Святым, вярнуўся з-над Ярдaна, i вадзіў Яго Дух па пустыні сорак дзён, а д’ябал выпрабоўваў Яго. I нiчoгa не еў у тыя днi, a кaлі яны скoнчыліся, згаладаўся. Тады д’ябaл скaзaў Яму: «Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм». Езус aдкaзaў яму: «Нaпiсaнa: “Не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек”». Тады д’ябал павёў Яго і пaкaзaў Яму ў імгненне ўсе валадарствы свету. І скaзaў Яму д’ябал: «Я дaм Тaбе ўсю гэтую ўлaду i славу iх, бo яна мне перададзена, i кaму хaчу, даю яе. Кaлі Ты пaклoнiшся мне, уся будзе Тваёй». У адказ Езус скaзaў яму: «Нaпiсaнa: “Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць”». Тады зaвёў Ягo ў Ерузaлем, пaстaвiў нa крыле святынi i скaзaў Яму: «Кaлі Ты Сын Бoжы, кiнься aдгэтуль унiз, бo нaпiсaнa: “Анёлaм свaiм загадае пра Цябе, кaб ахоўвалі Цябе” i: “Яны нa рукaх пaнясуць Цябе, кaб Ты часам не спатыкнуўся aб кaмень сваёй нaгой”». А Езус скaзaў яму ў адказ: «Скaзaнa: “Не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго”». Скoнчыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябaл aдступіў aд Ягo дa пары.

(Лк 4, 1–13)

Божыя сыны

У першую нядзелю Вялікага посту евангельскае чытанне, як звычайна, пераносіць нас у пустыню. Езуса вядзе Дух, і Ён распачынае сваю місію. На пачатку Яго дзейнасці адбыліся дзве знакавыя падзеі: хрышчэнне ў Ярдане і сорак дзён у пустыні. На Ярдане Езус сустрэўся з Янам і пачуў голас Айца, які сказаў: «Гэта Сын Мой умілаваны», — і паведаміў, што ўсё, што будзе чыніць Езус, напоўнена сэнсам і вядзе да ўваскрасення.

Евангеліст Лука называе Езуса «сынам Адама», таму можна сказаць, што Бог даручае місію «чарговаму» Сыну. Раней Ён таксама гэта рабіў, але ніводнаму з Ягоных сыноў не ўдалося дасягнуць мэты. Першым быў Адам, яшчэ ў раі. Усё ішло добра, пакуль не прыйшоў час выбару, час даверыцца. Ці варта верыць Богу і Яго словам? Ці сапраўды Ён клапоціцца пра нас? Ці варта ісці за Ім і слухацца Яго? На ўсе пытанні, якія паўсталі перад Адамам у раі, сваім выбарам ён даў адмоўны адказ. На вялікі жаль. Нягледзячы на тое, што Адам быў вымушаны сутыкнуцца з наступствамі свайго выбару, Айцец паклапаціўся пра яго, даў яму скураное адзенне і ўвогуле не адвярнуўся ад яго. І ў той жа час пачаў думаць пра наступную місію. Гэтую місію Ён даверыў наступнаму сыну, а дакладней, цэламу народу — Ізраэлю. Гэта сын запавету, сын, выведзены з няволі, сын, якому была абяцаная зямля. Адзіная ўмова, якую Пан Бог паставіў перад Ізраэлем, — захоўваць запавет, заключаны на Сіёне. Аднак вельмі хутка выявілася, што Ізраэль таксама не хоча быць верным. У яго ёсць сваё бачанне свабоды — з залатым цяльцом, цыбуляю і часнаком, праслаўленнем Бога вуснамі, а не сэрцам, са складаннем ахвяраў, а не міласэрнасцю, з каменным сэрцам. І зноў Айцец не адступіў, сустрэўшыся з нявернасцю сына, бо ў гэтыя апошнія часы паслаў свайго Адзінароднага Сына, каб Ён збавіў нас. Менавіта гэты Сын, выйшаўшы ў пустыню, паказаў, што Богу можна давяраць, што можна захаваць запавет, што можна слухаць Айца, сілкавацца Яго словам, пакланяцца Яму.

Гэтыя сорак дзён у пустыні заключаюць у сабе пытанне, скіраванае да кожнага з нас на пачатку Вялікага посту: «Наколькі мой хрост, дзякуючы якому я стаў сынам (я стала дачкою) Айца, дапамагае мне кіравацца Божым словам, Божымі запаведзямі? Ці застаюся я верным Яму, як Яго дзіця? Калі не, то цяпер у мяне ёсць час усвядоміць, хто я і Хто мой Айцец».


Айцец Марцін Бараньскі ОР
Паводле матэрыялаў партала https://wdrodze.pl.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней