Выйшаў новы нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»

Новы нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» (№ 2 2013 г.) прысвечаны непаўторнаму для кожнага хрысціяніна святу — Першай святой Камуніі. У часопісе ідзе гаворка пра тое, як перажывалі і перажываюць гэты дзень розныя людзі ў розныя часы, пра тое, што найважнейшае ў першай сустрэчы верніка з Хрыстом Эўхарыстычным: «Хоць не бачыў Цябе я, ды сэрца сэрцу сказала: „Люблю“».

На старонках часопіса чытачы знойдуць добрае, сагрэтае любоўю слова ксяндза паэта Яна Твардоўскага, чыя кніга «Першая Камунія з белым бантам» нядаўна выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто». «Інтэрв’ю» з равеснікам юных чытачоў, святым Тарцыем, раскажа ім пра адвагу, з якой сапраўдны вернік бароніць веру Хрыстову.  А гутарка са скаўткай Інай Пяткевіч пазнаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з беларускімі скаўтамі і з іхнімі справамі.

У часопісе змешчаны творы чытачоў на конкурс «Наш Будслаў». Дарэчы, нагадваем, што конкурс «Наш Будслаў» працягваецца да канца гэтага года, і кожны жадаючы яшчэ можа прыняць у ім удзел. Ну і, вядома ж, новая прыгода ксяндза Лявона таксама не пакіне чытачоў абыякавымі.

Цэтлікі: Агляд прэсы

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней