8 верасня – выстава-кірмаш хрысціянскай літаратуры

Сардэчна запрашаем на выставу-кірмаш каталіцкай прэсы і хрысціянскай літаратуры, якая адбудзецца на тэрыторыі касцёла св. Сымона і св. Алены (г. Мінск, пл. Незалежнасці, 15) з 10.00 да 18.00.

Падчас выставы адбудзецца прэзентацыя кнігі с. Нунэ Цітаян MSF “Крест и Пасха” і сустрэча з аўтарам.

Сястра Нунэ Цітаян належыць да Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. У сваёй кнізе с.Нунэ дзеліцца сваімі разважаннямі пра сэнс чалавечага цярпення і сэнс крыжовай мукі Хрыста, пра спакусу і грэх, пра нашую міласэрнасць да бліжняга і пра Божую міласэрнасць да нас, пра хлеб надзённы і Хлеб, які дае жыццё вечнае...
Сардэчна запрашаем!


Арганізатары:
парафія касцёла святых Алены і Сымона,
выдавецтва “Pro Christo”

Цэтлікі: Анонсы

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней