Прыйдзі, Духу Святы…

Урачыстасць спаслання Духа Святога, год А (8.06.2014)

«Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя з-за страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!” І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас”. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і сказаў: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца”». (Ян 20, 19–23).

Прыйдзі, Духу Святы…

Вучні, якіх сустракае Езус — гэта дабравольныя вязні ўласных страхаў. Езус ужо ўваскрос, але гэтая перспектыва яшчэ не набыла значнасці для Апосталаў. Пакуль яны лічаць за лепшае хавацца за замкнёнымі дзвярыма. Аднак праз хвіліну гэтая самая супольнасць напужаных людзей ужо гатовая выйсці ў свет, каб у кожным яго кутку гучна абвяшчаць Евангелле. Менавіта гэтая перамена — знак дзеяння Духа Святога. Менавіта Дух Святы стварае ў нас прастору сустрэчы з Хрыстом. 

Уваскрасенне Езуса, Яго ласка дзякуючы спасланню Духа Святога не з’яўляюцца для нас выключна інтэлектуальнымі ведамі, але досведам, з якога вынікаюць перамены і аздараўленне.

Прыйдзі, Духу Святы, каб тут у гэтым свеце мы ўжо жылі ў радасці пасхальнай таямніцы Хрыста…

Айцец Крыштаф Коц’ян OP

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней