Цудоўная навіна для аматараў беларускай хрысціянскай музыкі — да ўрачыстасці ў Будславе прымеркаванае выйсце новага дыску моладзевага хору Gloria з мінскай архікатэдры пад назвай «Таямніца Любові».
Заспявайма разам усім вядомыя і зусім новыя песні, разам будзем маліцца і праслаўляць нашага Бога, каб спазнаць Таямніцу Яго Любові.
Шукайце нас у Будславе ў кіёсках каталіцкага выдавецтва «PRO CHRISTO».
Прапануем Вашай увазе нарэзку з некаторых кампазіцый дыска «Таямніца Любові»:
Гімн любові — Тваё святло — Слаўлю Цябе — Пан Бог адзіны — Marana tha — «Бо так Пан Бог палюбіў увесь свет» — Таямніца Любові.
Прыемнага праслухоўвання!