27.02.2010 | № 12 (189) 2010
Парафіянка віцебскай парафіі Святога Духа Галіна Дзмітрыева свой прыход у касцёл лічыць лагічным працягам усяго папярэдняга драматычнага, поўнага нястачы і стратаў жыцця. Калі слухаеш Галіну Рыгораўну, ні на хвіліну не пакідае думка пра тое, які часам бязлітасны лёс да чалавека і як шмат закладзена ў нас сілаў супрацьстаяць самым цяжкім выпрабаванням, выжыць. Выжыць дзякуючы Богу і тым добрым людзям, якіх Ён нам пасылае на нашым шляху. Галіна Рыгораўна – з сям’і лю­дзей праваслаўных. Калі і быў, кажа яна, сярод продкаў хто з католікаў, то цяпер гэта наўрад ці высветліш. Ды і ці патрэбна яно, тое высвятленне? Лёс трывала звязаны з вераю каталіцкай — раз і назаўсёды. Нават у тым, што пасялілася жанчына па пераездзе амаль 10 гадоў таму з Санкт-Пецярбурга ў Віцебск побач з будынкам касцёла, бачыцца ёй пэўны знак — знак Божай міласэрнасці. Пра ўсё гэта – наша размова. 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней