Усе матэрыялы

Прэзiдыум Легiёна Марыi «Мацi Божай Успамогi Хрысцiянаў» у Бараўлянах iснуе ужо 7 гадоў. Шмат апостальскай  працы на хвалу Пана Бога выконваюць нашы легiянеры: наведванне шпiталяў, распаўсюджванне каталiцкай лiтаратуры, размовы з людзьмi, якiя прыхо­дзяць у касцёл з навакольных новабудоўляў, i шмат iншага. I ўсё гэта — пад нястомнай апекай  нашага духоўнага кiраўнiка, ксяндза дэкана Казiмiра Шыдэлкі, пробашча бараўлянскай парафii. Гэта вялiкi дар Найсвяцейшай Панны Марыi, што ў нас ёсць такi духоўны кiраўнiк. Мы ведаем, што не ўсе прэзiдыумы Легіёна Марыі маюць духоўных кiраўнiкоў i не ўсе святары так апякуюцца легiянерамі, як наш святар. Ён не толькi прысутнiчае амаль на кожным сходзе нашай суполкі, але ўважлiва слухае, падказвае, накiроўвае нашу дзейнасць, прапаноўвае розныя заданнi — уся наша апостальская праца вядзецца з благаслаўлення нашага духоўнага кiраўнiка.
На плошчы Льва Сапегі ў Слоніме ўзвышаецца фарны касцёл святога Андрэя — помнік архітэктуры барока ХVIII cтагоддзя. Святыня здзіўляе пластыкаю фасада, багаццем скульп­турна-дэкаратыўнай апрацоўкі. Асноўны дэкор сканцэнтраваны на галоўным фасадзе — глыбокія нішы, слаістыя пілястры, фігурны франтон. Дзве вежы, пастаўленыя пад вуглом да фасада, узмацняюць яго пластычную пабудову. Скульптурнае ўбранне інтэр’ера мае рысы мастацтва ракако. У архітэктурны комплекс уваходзяць таксама брама і кляштарныя карпусы. Касцёл святога Андрэя з’яўляецца сёння своеасаблівай брамай старажытнага горада над Шчарай, хаця лёс касцёла складваўся па-рознаму. Найбольш нягодаў яму прынесла другая палова ХХ стагоддзя.  Дзякуючы былому настаяцелю касцёла святога Андрэя дэкану Вітальду Жыльветру ў 1990-я гады помнік барока ў Слоніме ўдалося выратаваць і аднавіць. З 28 гадоў свайго святарства айцец Вітальд 22 гады аддаў Слоніму. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам быў адрамантаваны касцёл святога Андрэя, пабудаваны ў 1775 годзе. Дзякуючы айцу Вітальду ў касцёле заўсёды гучала беларуская мова. Ён пасадзейнічаў вяртанню вернікам іконы Жыровіцкай Багародзіцы, якая была падрыхтаваная да каранацыі ў 1730 годзе. Цяпер айцец Вітальд Жыльветра служыць у касцёле святога Казіміра ў Ліпнішках Іўеў­скага раёна, але часта наведвае Слонім. У адну з такіх паездак у Слонім я сустрэўся ў айцом Вітальдам і задаў яму некалькі пытанняў.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней