15.03.2013 | № 5 (206) 2012
Смейся, будзь вясёлым і свабодным Філіп Нэры нарадзіўся ў 1515 годзе ў Фларэнцыі, у сям’і натарыуса. Філіп быў вельмі адораным маладым чалавекам і з вялікім задавальненнем займаўся паэтычнай творчасцю і музыкай, а дамінікане з кляштара Сан-Марка пазнаёмілі яго з тым, што складае сутнасць рэлігіі. Адзін са сваякоў, бяздзетны дзядзька, узяў Філіпа да сябе, каб навучыць яго гандлярскай справе. Але Філіп даволі хутка зразумеў, што ён для гэтага непрыдатны. Юнак адмовіўся ад спадчыны, што належала яму ў будучыні, і, не маючы ніякіх сродкаў, вырушыў у Рым. Там Філіп сустрэў свайго земляка, барона Каччыа, які выдзеліў яму пакойчык у мансардзе і даверыў выхаванне сваіх дзяцей. Гэтая праца пакідала Філіпу даволі часу, каб вандраваць па вуліцах Рыма. Цэлыя ночы ён праводзіў у катакомбах. Там, у гэтым памятным месцы першых хрысціянаў, Філіп пранікся духам старажытнага Касцёла.
15.03.2013 | № 4 (205) 2012
Будзь непахісным — ты маеш сілу абараніць сябе Святы Юрый з’яўляецца апекуном следапытаў і скаўтаў. Яны ўшаноўваюць яго, бо ён дае ім сваім жыццём прыклад таго, як верна і з чыстым сэрцам выконваць даручаную ім службу. Гэтага святога вельмі высока цэняць у Англіі (там ён ушаноўваецца як св. Джордж. — І. Б. ), ва ўсходнім хрысціянстве таксама вядома шмат іконаў з выяваю св. Юрыя (св. Георгія Пераможцы. — І. Б. ). Святы Юрый быў рымскім афіцэрам у час уладарання імператара Дыяклетыяна. Ён меў высокае воінскае званне і вызначаўся адвагаю. Калі Дыяклетыян аддаў загад пераследаваць хрысціянаў, Юрый запярэчыў імператару і кінуў яму ў твар рэзкі папрок. Імператар загадаў закаваць Юрыя ў ланцугі і падвергнуць катаванню. Але чым больш жорсткімі былі катаванні, тым больш спакойным і непахісным станавіўся Юрый. Ягоныя раны загойваліся цудоўным чынам, таму што сам Бог уначы дапамагаў яму. Імператар вымушаны быў прызнаць, што так ён не зможа ўзяць верх над сваім афіцэрам. Тады Дыяклетыян загадаў ссячы яму галаву. Праваслаўныя называюць гэтага святога велікамучанікам, таму што ён перанёс тысячу смерцяў адну за адной. Успамін св. Юрыя адзначаецца 23 красавіка.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней