Усе матэрыялы

З 24 па 26 жніўня ў Гродне пад дэвізам «Інтэрнэт, радыё, прэса, тэлебачанне: католікі — мы тут ёсць!» пройдзе Першы кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI надае вялікае значэнне выкарыстанню Каталіцкім Касцёлам сродкаў масавай інфармацыі як у мэтах новай евангелізацыі, так і дзеля будавання больш справядлівага свету. Гэтую тэму Святы Айцец закранае ў сваіх выступленнях з розных нагодаў, а перадусім у спецыяльных штогадовых пасланнях на Дзень сродкаў масавай камунікацыі. Асаблівая ўвага ў іх надаецца асабістай адказнасці работнікаў радыё, тэлебачання, прэсы і іншых сучасных сродкаў масавай камунікацыі, якія павінны кіравацца ў сваёй працы аб’ектыўнасцю, павагаю да чалавечай годнасці і чуйнасцю да агульнага дабра. Святы Айцец у сваіх пасланнях гаворыць пра асаблівую ролю, якую адыгрываюць СМІ ў сучасным свеце і пра выклікі, якія стаяць у сувязі з гэтым перад Касцёлам і ўсім грамадствам: «Дзеці і СМІ — выклік для адукацыі» (2007), «Шукаць праўду, каб дзяліцца ёю» (2008), «Праўда, яе абвяшчэнне і аўтэнтычнасць жыцця ў лічбавую эру» (2011) і інш. Уплыў сродкаў масавай камунікацыі імкліва ўзрастае, без іх «ужо нельга ўявіць жыццё чалавечай сям’і. Служачы дабру і злу, яны так упісаны ў жыццё свету, што здаецца недарэчнай пазіцыя тых, хто лічыць іх нейтральнымі» (Caritas in veritate, 76). Прапануем чытачам фрагменты з сёлетняга па­слання, скіраванага Святым Айцом Бэнэдыктам XVI да работнікаў сферы масавай камунікацыі. 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней